В Малоритском районе наблюдается рост преступности среди несовершеннолетних

І святочныя дні неабходна, каб дарослыя асабліва ўважліва аднесліся да пытанняў бяспекі сваіх дзяцей. Тым больш, што працягваюцца зімовыя канікулы, і ў школьнікаў шмат вольнага часу. Узмоцнены кантроль з боку бацькоў таксама дазволіць у многіх выпадках пазбегнуць і непрыемнасцей з законам. У юным узросце чалавек далёка не заўсёды цалкам асэнсоўвае правамернасць сваіх учынкаў і сур’ёзнасць наступстваў.


Сёлета на Маларытчыне непаўналетнія ўчынілі 11 злачынстваў, што на 5 больш, чым летась. Такая тэндэнцыя вельмі насцярожвае, і праве-дзены пракуратурай аналіз прычын і умоў, што садзейнічалі ўчыненню супрацьпраўных дзеянняў, сведчыць аб шэрагу праблемных пытанняў.
Так, ёсць недапрацоўкі ў рабоце ўстаноў адукацыі па арганізацыі адпачынку непаўналетніх і ўцягненню іх у грамадска-культурнае жыццё ў вольны ад вучобы час. Таксама назіраецца і неналежная індывідуальная работа з падлеткамі-пра¬ва¬парушальнікамі з боку супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Прымаюцца адпаведныя меры па ўдасканаленню згаданай дзейнасці, але варта памятаць, што толькі сумеснымі намаганнямі мы можам даць падрастаючаму пакаленню правільны накірунак ў жыцці. Галоўную ролю ў выхаванні ўсё ж такі адыгрываюць бацькі. Яны, у тым ліку і сваім прыкладам, расстаўляюць першапачатковыя арыенціры. Дзеці, як правіла, многае пераймаюць ад родных і блізкіх, якія з першых дзён жыцця знаходзяцца побач і непасрэдна сваімі учынкамі і ладам жыцця уплываюць на дзяцей.
Аб гэтым ніколі нельга забываць. Безумоўна, жыццё шматграннае, і ніхто не застрахаваны ад таго, што яго сын ці дачка апынецца пад уплывам кепскай кампаніі ці, з-за юнацкага максімалізму, ўчыніць тое ці іншае глупства. Галоўнае, своечасова прыняць меры і паправіць сітуацыю. Таму ні на хвіліну нельга забываць аб сваім высакародным і ў той жа час вельмі адказным статусе бацькоўства.
Дзмітрый МАРАЧУК, памочнік пракурора Маларыцкага раёна.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


uk surrogacy

лестничные ограждения

https://yarema.ua