Жыццё пачынаецца з жанчыны

Жанчына – бясцэнны здабытак прыроды, які нічым і ніколі нельга замяніць. Яна – прадаўжальніца роду чалавечага, яна захавальніца сямейнага ачага, ад яе нараджаецца ўсё цудоўнае на зямлі, бо менавіта жанчына натхняе толькі на добрыя справы.
Нам, жанчынам, была прысвечана і святочная вечарына, наладжаная напярэдадні 8 Сакавіка ў гарадскім Доме культуры.
Адкрыў яе старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей. Ён павіншаваў прысутных у зале жанчын з надыходзячым святам, а таксама ўручыў ордэны Маці дзвюм з іх: Святлане Сямёнаўне Струнец, работніцы СВК “Хаціслаўскі”, і Людміле Пятроўне Максімук, санітарцы райбальніцы, якія нарадзілі і выхоўваюць па пяць дзяцей.
Уручаючы высокую ўзнагароду, Пётр Вікенцьевіч адзначыў, што ордэн Маці даецца не кожнай жанчыне. Яго атрымліваюць шматдзетныя маці, якія сапраўды здзяйсняюць подзвіг, не меншы, чым працоўны альбо баявы.
Хацелася б, каб у нашым раёне, — гаварыў Пётр Вікенцьевіч, — было як мага больш такіх сямей. Бо яны – наш бясцэнны здабытак.
А затым усім жанчынам, якія прыйшлі на вечарыну, самадзейныя артысты гарадскога Дома культуры, устаноў і арганізацый горада і раёна дарылі свае музычныя падарункі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: высокую ўзнагароду за мацярынскі подзвіг атрымалі Святлана СТРУНЕЦ і Людміла МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

https://citroen.niko.ua

Металлочерепица Максима