Святкі Раства Хрыстова ў Мікалаеўскім храме г.Маларыта (фотарэпартаж)

На другі дзень Божага Нараджэння на вячэрнім богаслужэнні ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта было шмат вернікаў. Пасля яго заканчэння ў храме пачаліся штогадовыя Калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос.

У іх прынялі ўдзел святочны (рэгент Валянціна Паляціла) і нядзельны (рэгент Ала Струнец) хары Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама хары праваслаўных прыходаў з вёсак Хаціслаў, Арэхава, Олтуш і Радзеж. Сваімі песнапеннямі тых, хто быў у храме, парадаваў і зводны хор прыходаў вёсак Збураж і Замшаны.

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж

   Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.