Студзень: народныя прыкметы

У кожнага народа спрадвеку быў свой каляндар. У ім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Гэта для селяніна з’яўлялася своеасаблівай азбукай і граматыкай усяго жыцця. Перададзены ў спадчыну, народны каляндар дапамагаў арыентавацца ў першую чаргу ў з’явах прыроды. Нашы продкі добра ведалі, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў, калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не нашкодзіць ні сабе, ні блізкім… Пра гэта і іншае мы будзем расказваць у новым праекце “З крыніц спрадвечных”.


Адкуль студзень паходзіць?
Студзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага, які складаецца з 31 дня. У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва студзеня – стычень. Назва, якая выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты “Наша ніва” і набыла канчатковую форму ў 1912, калі ў календары “Нашай нівы” былі прапанаваны назвы месяцаў з тлумачэннямі.

Народ заўважыў
Па народных прыкметах нашы продкі год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор’я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор’е ў адпаведны дзень другой паловы года. Супастаўлялі ў першым і другім паўгоддзі цэлыя месяцы, а то і поры года. Па студзеню меркавалі пра будучую вясну і пра лета. Па характары першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі.
6 студзеня. Моцныя халады абяцаюць добры ўраджай.
7 студзеня. Дзень цёплы — хлеб будзе цёмны, густы, калі завея — пчолы будуць добра раіцца. Якое надвор’е пасля Каляд, такое ж яно будзе і пасля Пятрова дня (12 ліпеня).
8 студзеня. Калі ясны дзень, то быць добраму ўраджаю проса, а пахмурны — недарод яго.
13 студзеня. Калі ў ноч вецер дзьме з поўдня — год будзе гарачы і шчаслівы, з захаду — да багацця малака і рыбы, з усходу — чакай ураджаю садавіны.
14 студзеня. Калі ў гэты дзень туман — да ўраджаю. Ноч у зорах — лета ў ягадах.
18 студзеня. Калі ў вадохрышчанскую ноч зоркі моцна блішчаць, то хлеб уродзіцца добры. Калі ў гэты дзень моцныя вятры з поўдня, то будзе лета грознае.
19 студзеня. Пра што пад адкрытым небам памолішся, тое збу¬дзецца. Пахмурнае неба, снег і вялікі іней – да ўраджаю.
23 студзеня. Па інею прыкмячаюць, якое лета будзе, засушлівае або дажджлівае. Іней на стагах — да мокрага і непагодлівага лета.
25 студзеня. Снег на Таццяну — лета дажджлівае.
28 студзеня. Зорная ноч — да ўраджаю лёну, калі вецер дзьме — будзе год сыры.
Калі студзень імглісты — мокры год, калі халодны — позняя вясна і халоднае лета.

Сказана як звязана
Студзень зямлю студзіць.
Калі ў студзені дажджы — дабра не жджы.
Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
Студзень пагодны — бу¬дзе год плодны.
Студзень мяце — ліпень залье.
Падрыхтаваў
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.uniti.ua

https://monaliza.kiev.ua

обращайтесь