Злавілі “залатую рыбку”

Каманда Маларыцкага лясгаса, якую прадстаўлялі лесарубы Маларыцкага лясніцтва Валерый Коцелеў і Валерый Басак, а таксама ляснічы Хаціслаўскага лясніцтва Васіль Пятручык разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Наталляй Касянюк пабывалі ў Баранавіцкім раёне, на возеры “Гаць”,  дзе праходзілі спаборніцтвы па зімняй лоўлі рыбы вудай на мармышку сярод лясгасаў вобласці. Удзел у спаборніцтвах прыняло 15 каманд. Сярод 45 рыбаловаў лепшым быў прызнаны прадстаўнік Маларыцкага лясгаса Валерый Коцелеў. Яго перамога дапамагла камандзе выйсці на  трэцяе месца і атрымаць дыплом прызёра, грашовыя прызы і статуэтку “Залатая рыбка”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: каманда Маларыцкага лясгаса.
Фота Наталлі КАСЯНЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий