Вось як вывучаюць культуру роднага краю ў Маларыце

Маларыцкая раённая гімназія працягвае рэа­лізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі творчай самарэалізацыі асобы ў адукацыйнай прасторы вольнага часу event-менеджменту мастацка-эстэтычнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.

Кожны педагог-інаватар разам з зацікаўленымі вучнямі стварыў мастацкую студыю (іх 8). Цяпер яны разам вучацца працаваць па тэхналогіі event-менеджменту і спрабуюць свае сілы ў розных ролях: фотарэпарцёраў, журналістаў, касцюмераў, арганізатараў свята, сцэнарыстаў і рэжысёраў мерапрыемстваў і інш.


У межах рэалізацыі інавацыйнага праекта кожная мастацкая студыя робіць першыя, але ўпэўненыя крокі. Напрыклад, адна з іх – “Крынічка” – пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ірыны Аксянюк працуе над даследаваннем “Вывучэнне культуры роднага краю як сродак творчай самарэалізацыі асобы ў прасторы вольнага часу event-менеджменту мастацка-эстэтычнага накірунку”. Каб ажыццявіць частку з запланаванага, Ірына Пятроўна са сваімі вучнямі наведала Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці. Тут дырэктар яго Валянціна Струнец правяла экскурсію па ўстанове, расказала не толькі пра Маларыцкі строй адзення, але і арнамент, вытканы на ім.


Прыемным сюрпрызам для вучняў стала сустрэча з Антонам Талашкам, майстрам, які вышывае крыжыкам на швейнай машынцы – пераносіць даўні маларыцкі арнамент на адзенне цяперашняга часу.

Падрыхтаваў Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вось як вывучаюць культуру роднага краю ў Маларыце: 1 комментарий

  • 12.01.2018 в 11:43 пп
    Permalink

    Малайцы! Дзякуй шаноуны Мiкалай Навумчык за вельми цiкавы артыкул. Гэта вельмi добра калi берагуць тое, што нам перадалася ад продкау i знаёмяць з гэтым сучасную моладзь. Ад усёй групы:»Беларусь-гэта МЫ»,-https://ok.ru/belaruseto выказваем вялiкую падзяку, за вашу працу, якую вы робiце ад усяго сэрца, дзеля кожнага чалавека, не шкадуючы пры гэтым нi сваё здароуе, нi свой вольны час. Поспехау вам усiм, у новым бягучым годзе!

Добавить комментарий


www.cl24.com.ua

http://oncesearch.com

www.farm-pump-ua.com/anastrover.html