25 гадоў: ад СШ №3 да раённай гімназіі

11 студзеня 1993 года ўрачыста адчыніў дзверы новы будынак, у якім цяпер знаходзіцца ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”. 

18 чэрвеня 1987 года райвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве новай трохпавярховай школы на вуліцы Паркавай, 10 на 1296 пасадачных месцаў. Акт выбару і абследавання зямельнага ўчастка быў падпісаны 24 чэрвеня 1987 года. Затым пачаліся падрыхтоўчыя работы і ўзгадненне неабходных дакументаў. Само будаўніцтва СШ №3 пачалося ў 1990 годзе. Генпадраднай арганізацыяй стала Маларыцкая ПМК-20 “Аблсельбуда”. Агульны каштарысны кошт новай установы адукацыі ў цэнах 1990 года склаў 2,2 мільёны рублёў.

Першым дырэктарам  СШ №3 стаў Іван Барысавіч Шышук. Уста­нову адукацыі ён узначальваў да 2006 года. Затым тут год быў дырэктарам Віталь Дзмітрыевіч Чорны, два гады – Наталля Віктараўна Пракапук (Іванова).

З 2004/2005 навучальнага года на трэцім паверсе быў адкрыты раённы ліцэй. У 2009 годзе ён і СШ №3 рэарганізаваны ў Маларыцкую раённую гімназію. Тры гады  яе ўзначальваў Сяргей Уладзіміравіч Антонаў, затым у першым паўгоддзі 2012/2013 навучальнага года – Віталь Мікалаевіч Касцючык. З 15 красавіка 2013 года па жнівень 2017 дырэктарам раённай гімназіі была Ала Аркадзьеўна  Закрутная. Цяпер гэтую ўстанову адукацыі ўзначальвае Алена Мікалаеўна Серада.

Будынак раённай гім­назіі  мае 33 вучэбныя кабінеты,  дзве спартыўныя залы, вялікую сталовую, бібліятэку, а таксама  трэнажорную і актавую залы.  Цяпер ва ўстанове адукацыі  навучаецца 641 вучань у 1-11 класах і працуе 71 педагог.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

автоматический полив киев

source www.viagra-on.com