15 студзеня — Дзень утварэння Маларыцкага раёна

15 студзеня – памятная дата ў гісторыі Маларытчыны. У гэты дзень у 1940г. Маларыцкі раён быў утвораны. 25 снежня 1962 года ён ліквідаваны як тэрытарыяльная адзінка, а 6 студзеня 1965 – адноўлены.

На сённяшні дзень гіс­торыя Маларытчыны яшчэ недастаткова вывучана і даследавана. Аднак адно зразумела: яна разнастайная і даволі багатая.

Першае пісьмовае ўпа­мінанне пра Маларыту да­туецца 1546 годам і змяшчаецца ў дакументах аб размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Ка­ралеўства Польскага. У 1564 і 1566 гадах населены пункт упамінаецца як каралеўская вёска Малая Рыта ў Палескай воласці Берасцейскай эканоміі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў вёска ўвайшла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У кожным чалавеку за­­­кладзена прыродай імкненне пастаянна па­знаваць навакольны свет, назіраць і захапляцца яго шэдэўрамі, рукатворнай прыгажосцю. Па гэтай прычыне многія накіроўваюцца ў падарожжы ў іншыя месцы, часта пры гэтым забываючы пра тое, што шмат неспазнанага, прыгожага, дзіўнага ёсць і ў родных мясцінах. Толькі трэба больш пільна прыглядзецца, больш уважліва пры­слухацца – таямніцы адкрыюцца нашаму воку і слыху самі. Маларытчыне ўсё ж такі ёсць чым ганарыцца, хоць ў літаратуры і замацавалася за нашым краем азначэнне “мядзведжы куток”. Ён не такі ўжо і мядзведжы, глухі і бедны, як можа здацца на першы погляд, бо мае самыя сапраўдныя скарбы.

Маларытчыну па-роз­наму называюць. То краем партызанскай славы, працавітых і таленавітых людзей, каралеўскай вёскай,  этнаграфічным раем, фальклорнай скарбонкай,  а то нават і жамчужынай Палесся, дзе захавалася шмат абрадаў і традыцый, дзе ўмеюць шанаваць памяць дзядоў і прадзедаў…

Маларытчына – гэта край непаўторны і не толькі таму, што тут жывуць гасцінныя і шчырыя людзі. Не адпускае Маларытчына, чаруе  і вабіць у любую пару года.

Калі чалавек пачынае разумець, што ён любіць свой край? Напэўна, мала хто можа адказаць на гэтае пытанне дакладна. Для мяне такое адчуванне ўзнікае тады, калі  бываю ў камандзіроўках і па-сапраўднаму сумую па ім. Тады ўзнікае неадольнае жаданне чарговай сустрэчы,  жаданне апынуцца ў тых месцах, куды так імкнецца душа, каб прайсціся па ціхіх вулачках любімага горада, палюбавацца маляўнічымі краявідамі, падыхаць гаючым паветрам, водарам гаёў, росных лугоў, чыстых крыніц і рэчак. Маларытчына –  гэта тое геаграфічнае месца, да якога прывязаны сотнямі нябачных  моцных нітачак. Іх нельга перарваць ці перарэзаць у адно імгненне.  Падсвядома яны існуюць, пакуль жыве чалавек. Сапраўды, як тут не пагадзіцца са словамі Алеся Ставера,  якія перафразаваць можна так: “Каб любіць Маларытчыну мілую,  трэба ў розных краях пабываць”.                                                                                               

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читать далее maxformer.com

там monaliza.kiev.ua

обращайтесь