К праздникам Малоритский лесхоз продал почти тысячу новогодних деревьев

Хоць штучныя навагод­нія дрэвы даволі папулярныя, многія жыхары раёна аддалі перавагу менавіта натуральным, напоўніўшы свае кватэры водарам лесу.

Набыць жывыя ёлкі і сосны маларытчане маглі ў 6 лясніцтвах раёна,  а таксама на гарадскім рынку ў райцэнтры. Быў арганізаваны лясгасам гандаль навагоднімі дрэвамі і на ёлачных кірма­шах у Брэсце. За перадна­вагодні сезон, як расказала намеснік  дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” Наталля Касянюк, лясная гаспадарка рэалізавала 925 навагодніх дрэў і 148 бу­кетаў з елкі і сасны на суму 7808 рублёў. Прычым, попыт на жывыя елкі і сосны павышаецца. Летась было рэалізавана 615 навагодніх дрэў і 141 букет.

Напярэдадні навагодніх свят работнікі лясгаса пра­водзілі рэйды па выяўленні парушальнікаў. Радуе тое, што не зафіксавана ніводнага выпадку самавольнай высечкі навагодніх дрэў. Законапаслухмянасці, напэўна, садзейнічае той факт, што за парушэнне пры­родаахоўнага зака­надаўства прадугледжаны немалы штраф, які ў разы большы, чым кошт дрэва, што можна было купіць на ёлачным кірмашы ці  ў лясніцтве.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.