Узняцца на прыступку вышэй

У трэцім этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд Ірына Галянчук,  вучаніца 10 класа Арэхаўскай СШ, дэманстравала свае веды кампетэнтнаму журы па беларускай мове і літаратуры і грамадазнаўству. Дзяўчына паказала высокі ўзровень валодання роднай мовай і заслужана была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Больш “сціплы” вынік атрымаўся па грамадазнаўству, дзе яна ўвайшла ў лік 17 мацнейшых.
Хто яна такая, Ірына Галянчук?
Вясёлы, жыццярадасны чалавек, у якога любімымі з’яўляюцца ўсе прадметы школьнага цыкла. Вучыцца добра. А вось куды паступаць, з якой прафесіяй звязаць свой далейшы жыццёвы лёс, пакуль яшчэ дакладна не вызначылася. Хочацца быць і журналістам, і хірургам. Іра – чалавек творчы. У яе многа розных захапленняў. Дзяўчына займаецца фатаграфаваннем і піша вершы. Але пераважна пакуль для сябе. Іх ужо сабралася не адзін сшытак. Першымі чытачамі і крытыкамі паэтычных твораў з’яўляюцца сябры і Святлана Вітаноўская, настаўніца рускай мовы і літаратуры. Ірына яшчэ захапляецца бісерапляценнем,  любіць гатаваць стравы, якія заўжды атрымліваюцца вельмі смачнымі, а на розныя святы выпякае тарты. У яе многа сяброў у розных куточках Беларусі, з якімі пастаянна падтрымліваецца перапіска. А яшчэ Іра з’яўляецца цудоўным экскурсаводам школьнага музея, з 2 класа наведвае Нядзельную школу пры мясцовым храме ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Дзяўчына многа чытае. Любімымі пісьменнікамі з’яўляюцца М.Багдановіч, А.Пушкін і М.Стэфані. Не забывае яна і пра здаровы лад жыцця, перавагу аддае плаванню. Заўжды дапамагае бацькам па гаспадарцы, з радасцю бярэцца за любую даручаную справу па дому. У абавязкі дзяўчыны ўваходзіць догляд за 2 кошкамі і сабакам.
— Яны для мяне як заспакаяльны сродак, — кажа Ірына.
— У чым, Ірына, поспех добрай вучобы і выніковасць на алімпіядзе?
— У кожнага,  напэўна,  бу­дзе свой адказ. Мне здаецца, што рашаючую ролю тут адыгрываюць ўседлівасць, штодзённая праца над сабою, рэальна пастаўленая мэта і імкненне набліжаць яе. Трэба ведаць, чаго хочаш.
— А чаго хочаш ты?
— Планаў на будучае многа ёсць. У наступным навучальным годзе, па магчымасці, буду браць удзел у некалькіх прадметных алімпіядах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ірына Галянчук, уладальніца дыплома ІІІ ступені абласной алімпіяды па роднай мове і літаратуры.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Узняцца на прыступку вышэй: 1 комментарий

  • 16.03.2011 в 8:01 пп
    Permalink

    МАЛАЙЧЫНКА!!! Так Трымаць!!! 😉

Добавить комментарий


https://avto-poliv.com.ua

кулеры для воды

majbutne.com.ua