Сваёй вёсцы нізка пакланюся

Есць асаблівая прывабнасць у маленькіх ціхіх правінцыяльных вёсачках. Яны жывуць сваім звычайным сялянскім  жыццём, хаця ў іх нямала пустых дамоў. Ды і ў тых, дзе яшчэ па вечарах загараецца агеньчык, нешматлюдна. Дзеці ў пошуках лепшай долі падаліся ў горад, старых  забірае  час, маладых – хваробы… І ўсё ж  вёска не здаецца. Вось у такія вёскі (Новае Раматова і Дубічна) напярэдадні 8 Сакавіка і завітаў народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” пад кіраўніцтвам Анатоля Барысюка, каб парадаваць народнай песняй тых,  хто даўно ўжо чакаў гэтай  сустрэчы.
Вялікі дзякуй хочацца сказаць клубным работнікам гэтых вёсак Вользе Абрамук і Івану Чыруку,  якія шмат пастараліся, каб арганізаваць святочную сустрэчу самадзейных артыстаў з вяскоўцамі. На працягу нашага выступлення не сціхалі апладысменты, а пасля яго ніхто не спяшаўся разыходзіцца. А  для артыста удзячнасць залы — самая лепшая ўзнагарода. Дык няхай гучыць народная песня ва ўсіх яе праяўленнях. У калектыва наперадзе — новыя сустрэчы, знаёмствы з іншымі гледачамі такіх вось маленькіх вёсачак, дзе так чакаюць іх.
Лідзія Ківачук, метадыст РМЦ, удзельніца ансамбля “Рыцкі куфэрак”.
НА ЗДЫМКАХ: у час канцэрта.

Добавить комментарий


10 самых богатых людей мира

https://pillsbank.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!