Перамога Уладзіслава Назарука

Уладзіслаў Назарук, вучань 10 “Б” класа раённай гімназіі, стаў пераможцам ІІІ біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды сярод вучняў дзясятых класаў рэспублікі, якую  праводзіў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Юнак узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені. Між   іншым, у мінулым годзе Уладзіслаў прымаў удзел у гэтым інтэ­лектуальным спаборніцтве і быў таксама узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.

— Алімпіяда праводзілася ў два туры дыстанцыйна, – расказвае Ала Чуль, настаўніца біялогіі раённай гімназіі. – Доступ да заданняў алімпіяды адкрываўся ў дзень яе правядзення. Час для выканання быў абмежаваны. На выкананне І туру адводзілася 120 хвілін (60 заданняў), ІІ – 150 хвілін (60 заданняў). У першым з іх былі тэставыя заданні з адным правільным адказам, у другім – з некалькімі, а таксама адкрытыя пытанні і задачы. Прапаноўваліся пытанні з малекулярнай і клетачнай біялогіі, заалогіі, батанікі, эталогіі, біяхіміі, фізіялогіі, генетыкі. Заданні І туру біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды аналагічныя па складанасці заданням цэнтралізаванага тэсціравання і заданням ІІ і ІІІ этапаў рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Заданні ІІ туру аналагічныя па складанасці заданням трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі.

— Удзел у біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе, — гаворыць Уладзіслаў, – гэта выдатны спосаб праверыць свае веды, грунтоўна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання,  павысіць свае шанцы стаць студэнтам ВНУ.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Перамога Уладзіслава Назарука: 1 комментарий

  • 13.02.2018 в 9:44 пп
    Permalink

    Молодец что занимается наукой и развивается

Добавить комментарий


смотреть на сайте

monaliza.kiev.ua

www.220km.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!