Чараўніцы салодкага царства

Іх любяць і дзеці, і дарослыя, і жанчыны,  і мужчыны.  Яны – прадмет пастаянных спрэчак дыетолагаў і стаматолагаў.  І  ў той жа час многія сцвярджаюць, што яны  падаўжаюць  жыццё  і служаць крыніцай добрага настрою. Я маю на ўвазе ласункі. А іх – вялікая колькасць відаў: торты, пірожныя, цукеркі, пячэнне… Зразумела, што ўся гэтая салодкая радасць на паліцы магазінаў  з неба не падае. Напрыклад, для таго, каб мы маглі паласавацца свежым печывам,  трэба прывесці ў дзеянне не адну машыну і абслугоўваць яе будзе не адзін чалавек. Безумоўна, пры жаданні, пячэнне можна прыгатаваць і ў хатніх умовах, але ж, як правіла, на гэта не хапае часу. І тут на дапамогу нам прыходзіць кандытарскі цэх Маларыцкага хлебазавода. Разнастайную прадукцыю гэтага цэха можна ўбачыць на паліцах розных магазінаў. Гэта і каржы, і бісквіты, і ромавыя бабы, і мучныя ласункі з какосам, і пернікі, і многія іншыя смачныя вырабы. Трэба адзначыць, што такая разнастайнасць прадукцыі вельмі радуе маларытчан, бо шырокі выбар  заўжды дазваляе знайсці нешта для сябе.
— Зараз мы выпускаем 39 найменняў кандытарскіх вырабаў. У мінулым го­дзе асартымент папоўнілі 18 новых відаў,  — тлумачыць намеснік старшыні райспажыўтаварыства Міраслава Мікалаеўна Ляшкевіч.
Летась кандытарскі цэх аснасцілі новай печчу для расстойкі і выпечкі кандытарска-булачных вырабаў, што дазволіла значна палепшыць якасць прадукцыі і павялічыць яе колькасць. Новая італьянская печ, на якую было затрачана больш за 73 мільёны рублёў, таксама дазваляе эканоміць энергію і аблягчае працу.
За мінулы год кандытарскі цэх выпусціў 53,5 тоны кандытарскіх вырабаў, а таксама больш за 19 тон здобна–булачных. А гэта нямала. Кожны дзень кандытарскі цэх выпускае па 300 кілаграмаў прадукцыі, якая адразу адпраўляецца ў магазіны не толькі нашага раёна.
— Нашу прадукцыю вы зможаце знайсці і ў магазінах Брэста, а таксама Брэсцкага  і Жабінкаўскага раёнаў. Хоць у кандытарскім цэху працуе толька адна змена,  мы паспяваем вырабляць неабходную колькасць ласункаў, — працягвала размову Міраслава Мікалаеўна.
Выпякаючы прадукцыю па розных рэцэптах, маларыцкія кандытары прымяняюць і сваю фантазію. Напрыклад, рэцэпт рулета “ Бабулінага з карыцай і разынкамі”  распрацоўвалі на хлебазаво­дзе.
У кандытар­скім цэху няспынна завіхаюцца чараўніцы салодкага царства. Старанная праца дае свае вынікі. На конкурсе-дэгустацыі “Густ – 2010” Маларыцкі хлебазавод быў  узнагаро­джаны дыпломам за куліч “Святочны”.  Сярэбраны медаль прынеслі прадпрыемству пернікі “Смачныя” на рэспубліканскім конкурсе “Ласунак – 2010”.  І гэта, безумоўна, не апошнія ўзнагароды.
Што ж,  будзем радаваць сябе ласункамі ад кандытарскага цэха, каб наша жыццё заўжды было салодкім.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: у кандытарскім цэху смачныя вырабы для маларытчан  выпякаюць Наталля Трафімук, Ганна Барысюк і Марына Бабура.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


coleman 48 quart chest cooler

Был найден мной полезный веб сайт , он описывает в статьях про криоконсервация спермы.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!