Малоритский районный центр гигиены и эпидемиологии признан лучшим на Брестчине

Дзяржаўная ўстанова “Маларыцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” прызнана лепшай у вобласці па выніках дзейнасці за 2017 год.

       Дарэчы, падрабязна аб вы­ніках работы цэнтра “раёнка” расказвала чытачам у мі­нулым нумары газеты. Кры­тэрыяў, якія ўлічваліся пры вызначэнні лепшай санітарна-эпідэміялагічнай установы вобласці, нямала. Гэта і ўзровень захворваемасці ў раёне інфекцыйнымі хваробамі, інфармацыйная работа з насельніцтвам, санітарны стан аб’ектаў і іншыя паказчыкі грамадскага здароўя насельніцтва — адным словам, увесь комплекс прафілактычнай работы.

       Калектыў Маларыцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі атрымаў заслужаныя ўзнагароды. Яны, як адзначыў галоўны санітаны ўрач раёна Уладзімір Кляцко, заслуга кожнага члена калектыва. Поспех, да якога прывяла мэтанакіраваная работа па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту горада і раёна,  не толькі дарыць прыемныя эмоцыі,  але і да многага абавязвае.

       У першую чаргу, як падкрэсліў Уладзімір Анатольевіч, нельга ўжо зніжаць высокую планку, аб якой цяпер будуць напамінаць дыплом за 1 месца сярод цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі вобласці і пераможны кубак.

Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: калектыў Маларыцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з дыпломам і кубкам.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.