В Малоритском районе на ДС №75 не прошли техосмотр более 600 авто

За 2017 год у раёне праверана каля пяці тысяч аўтамабіляў і выдадзена 4355 дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Раз у год любы аўтаўладальнік проста абавязаны ўспомніць аб тым, што яго машыне неабходны тэх­агляд. А гэта значыць, без наведання дыягнастычнай станцыі не абысціся. Дыягнастычная станцыя № 75 в. Замшаны працуе ў стацыянарным рэжыме. Бяспека дарожнага руху залежыць ад многіх фактараў. Адным з важнейшых з’яўляецца тэхнічная спраўнасць аўтамабіля. Як паказвае практыка, у многім гэта залежыць ад чалавечага фактару. Своечасова ўбачыць няспраўнасць, без прамаруджвання яе ўхіліць і запланаваць візіт на дыягнастычную станцыю значна танней, чым потым нервавацца і аддаваць грошы на дарагі рамонт.
Сур’ёзны падыход да пытання своечасовага тэхагляду праяўляюць такія арганізацыі, як СУП “Хаціслаўскі”, ААТ “Чырвоны партызан”, СВК “Дарапеевічы”, ПУП “Савушкіна”, Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат, раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму. Тут захоўваюць тэрміны і якасць падрыхтоўкі транспартных сродкаў да тэхнічнага агляду. Амаль заўжды транспарт гэтых арганізацый акрамя вадзіцеля прадстаўляе адказны за гаспадарку. І, як вынік, аўтамабілі праходзяць тэхагляд з першага ці другога разу, пасля ўхілення невялікіх няспраўнасцей.
Разам з тым, аналіз работы паказвае, што па-ранейшаму застаецца нізкі ўзровень падрыхтоўкі транспартных сродкаў у многіх прадпрыемствах раёна. У выніку на дарогах і вуліцах мы бачым транспартныя сродкі з нездавальняючым знешнім выглядам і яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці. Своечасова выяўленыя і ўхіленыя недахопы ў вашым аўтамабілі пазбавяць вас ад многіх непрыемнасцей на дарогах. Важна, каб транспартныя сродкі своечасова праходзілі тэхагляд і на дарогі раёна выязджаў экалагічна бяспечны і тэхнічна спраўны транспарт.
Віктар БУРШТЫН, начальнік
дыягнастычнай станцыі № 75.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.