Паспяшаўся на дапамогу Вераніцы

 

Першым на заклік дапамагчы аблегчыць жыццё маленькай Вераніцы Алесік, даведаўшыся пра аб’яўленую раённай арганізацыяй Беларускага Фонду міру акцыю, адгукнуўся жыхар г. Маларыты, прадпрымальнік Уладзімір Талашка. Дзяўчынцы з цяжкімі парушэннямі апорна-рухальнага апарату ён набыў масажны супрацьпролежневы матрац, які старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Жанна Кібальнік і спецыяліст Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Вера Мехралыева адразу перадалі сям’і Веранікі.
За грошы, сабраныя ў час акцыі, як плануюць яе арганізатары, будуць набыты для пяцігадовай Веранікі, якая прыкавана да ложка, спецыялізаваная каляска і артапедычны стул. На разліковы рахунак Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру № 3015500145011 Прыорбанк ААТ ЦБУ 500 у г. Брэсце, код 153001749, УНП 200257978 з паметкай на акцыю “Дапамажыце аблегчыць жыццё дзіцяці” пачалі паступаць сродкі. А значыць, ёсць надзея, што мнагадзетная сям’я, дзе маці сама гадуе дзяўчынку-інваліда, зможа яшчэ больш адчуць падтрымку чулых людзей.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: Уладзімір Талашка са сваім падарункам для Веранікі; маленькая Вераніка на масажным матрацы.
Фота аўтара і Веры Мехралыевай.

Добавить комментарий


https://mitsubishi.niko.ua

заказать воду борисполь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!