Эффективность производства: перспективы развития животноводства

Пытанні вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Брэстчыны абмяркоўваліся на абласным семінары-нарадзе, які прайшоў на базе Маларыцкага раёна.

Тэма надзвычай важная, улічваючы, што вытворчасць малака з’яўляецца адной з асноўных кры­ніц даходаў сель­гасвытворцаў, а таксама дае істотную валютную выручку, бо большасць малочнай прадукцыі перапрацоўшчыкамі вобласці адпраўляецца на экспарт. Таму зразумела і ўвага, якая надаецца пытанням вытворчасці прадукцыі жывё­лага­доўлі.

У семінары-нарадзе на чале з губернатарам Анатолем Лісам прынялі ўдзел спецыялісты аблвыканкама і падведамасных арганізацый, кіраўнікі рай-гарвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання раёнаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, ветэрынарныя ўрачы раёнаў, а таксама дырэктары племянных станцый і кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Удзельнікі семінара-нарады наведалі малочнатаварную ферму ў ААТ “Рыта” і азнаёміліся з тым, як пастаўлена работа ў жывёлагадоўлі ў ААТ “Чырвоны партызан”.

Увага акцэнтавалася на эфектыўнасці выкарыстання малочнатаварных ферм і захоўванні тэхналогіі вытворчасці. У ААТ “Рыта” сучасная ферма з даільнай залай поўнасцю была ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ ў 2014 годзе, але і па сённяшні дзень яна запоўнена жывёлай толькі на 70 працэнтаў. “Ферма з першых дзён увя­дзення ў эксплуатацыю павінна даваць аддачу. А тут затрачана 65 мільяр­даў рублёў, а выкарыстоўваецца толькі на 70 пра­цэнтаў. І потым мы здзіўляемся, што ня­ма грошай”, — адзна­чыў Анатоль Ліс. Ён даў даручэнне за паўгода выправіць сітуацыю і поўнасцю загрузіць ферму, прычым высокапрадук­цыйнымі рагулямі, тым больш, што для гэтага ёсць усе магчымасці. Таксама кіраўніцтва ААТ “Рыта” падверглася крытыцы па пытаннях захоўвання тэхналогіі вырошчвання маладняку і вытворчасці малака. Парушэнні тэхнічнага рэгламенту вытворчасці прыводзяць да адносна нізкай прадукцыйнасці дойнага статка, дадатковых затрат на вытворчасць, нізкай якасці і таварнасці прадукцыі. Між іншым, варта адзначыць, што ААТ “Рыта” – гаспадарка някепская: мае прадукцыйнасць дойнага статка за мінулы год 5294 кілаграмы малака. Аднак гэты паказчык ніжэйшы за сярэдне­абласны, які дасягнуў 5519 кілаграмаў. А ўлічваючы наяўнасць сучаснай малочна­та­варнай фермы, у кі­­­­раўніцтва сельгасарганізацыі ёсць істотныя рэзервы для павышэння эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі.

Зусім іншая сітуацыя назіраецца ў ААТ “Чырвоны партызан”. Малочнатаварная ферма, здадзеная ў эксплуатацыю 10 гадоў назад, перапоўнена, і кіраўнік сельгасарганізацыі Сяргей Сцепанюк плануе будаўніцтва яшчэ аднаго вытворчага памяшкання як мінімум на 300 галоў жывёлы. “Мы спецыяльна выбралі для наведвання гэтыя дзве гаспадаркі, каб кожны мог убачыць кантраст у эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі”, — заўважыў губернатар.

Сапраўды, у адной гаспадарцы на працягу трох гадоў не могуць нават ферму запоўніць высокапрадук­цый­нымі каровамі, а ў другой — не хапае вытворчых памяшканняў для размяшчэння жывёлы. Дарэчы, шчыльнасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў ААТ “Чырвоны партызан”даволі высокая — 98 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў і, як бачым, кіраўніцтва гаспадаркі мэта­накі­равана працуе ў гэтым накірунку.

Безумоўна, як адзначыў сам Сяргей Сцепанюк, праблем хапае і ў гаспадарцы,  яшчэ трэба працаваць  і працаваць над іх вырашэннем. Але ёсць дакладнае бачанне перспектывы развіцця гэтай сельгасарганізацыі, ды вынікі працы гавораць самі за сябе. Прадукцыйнасць дойнага статка – 5832 кілаграмы, а таварнасць малака за мінулы год самая высокая па раёне  – 94,6 працэнта. Між  іншым,  ААТ “Чырвоны партызан” – цудоўны прыклад таго,  як з мінімальнымі затратамі эфектыўна вы­ка­рыстоўваюцца нават старыя вытворчыя па­мяш­канні. А  пабудаваны летась прафілакторый для цялят увогуле ўсіх уразіў. “Мінімум затрат, але створаны ідэальныя ўмовы для вырошчвання маладняку і яго абслугоўвання,”— заўважыў губернатар.

Пасля наведвання ферм было праведзена пленарнае пасяджэнне, на якім дэталёва прааналізавана работа па вытворчасці пра­дукцыі жывёлагадоўлі ў вобласці. Дадзены канкрэтныя даручэнні па павышэнні эфектыўнасці выкарыстанні малочнатаварных ферм на Брэстчыне, у тым ліку па павышэнні прадукцыйнасці дойнага статка і якасці малака. Заслуханы шэраг кіраўнікоў раёнаў і начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў,  дзе дапушчаны пралікі і недапрацоўкі ў згаданай рабоце.

Павел Свістуновіч.

Фота аўтара.

Добавить комментарий


альпари памм счета

profvest.com/

реклама в гугл
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!