Новы зборнік паэзіі: творы Пятра Пальчука з Маларыты

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі (загадчыца Галіна Кучына) у чарговы раз парадаваў аматараў паэзіі.

Фота райгазеты «»

Нядаўна тут выдадзены 51-шы зборнік лірыкі мясцовых пісьменнікаў – “Мой край родны – частка Беларусі” Пятра Пальчука. Для Пятра Іванавіча гэта ўжо 6 зборнік. Папярэднія таксама выдадзены ў Маларыцкай ЦРБ. Са зборнікамі “Вёсцы я прыехаў пакланіцца”, “Тут мае карані…”, “Лёсу абарваныя струны”, “Стаіць паміж лясоў вёсачка” (усе ўбачылі свет у 2016), “Я ў радкі закладу свае роздумы” (2017) цяпер можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.


Новы зборнік Пятра Пальчука складаецца з 35 вершаў, пераважная большасць з якіх напісана на рускай мове. Пачынаецца ён паэтычным эпіграфам, які як бы раскрывае сутнасць прадстаўленых твораў і іх асноўную ідэю.
Тканые юбки, расшитые блузы –
Бабушек наших одежды набор.
Мы с Беларуси, с былого Союза
Эту одежду храним до сих пор.
Уласнае бачанне свету, тонкая назіральнасць за тым, што адбываецца побач, уменне прыкмячаць самае істотнае, адметнае і галоўнае, тое, што трывожыць, радуе хвалюе, выклікае на роздум, а так сама настальгія па мінулым – усё гэта разам падкупляе сваёй шчырасцю, праўдзівасцю, непасрэднасцю. Напісаны вершы зборніка запамінальна, вобразна. Яны чытаюцца лёгка і з цікавасцю.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.