Малоритчане играют в баскетбол

У рамках раённай спар­такіяды школьнікаў ярка, цікава і насычана прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод юнакоў 2001 года нараджэння і маладзейшых.


–Гульні праходзілі па кругавой сістэме, – расказвае Ірына Ярац, галоўны суддзя спаборніцтваў. – Каманды на гэты раз прадэманстравалі добрую тэхнічную, тактычную і фізічную падрыхтоўку.
У спартыўных залах раённай гімназіі за званне мацнейшай змагалася 5 баскетбольных каманд юнакоў устаноў адукацыі Маларытчыны. Кожная з іх з сапернікамі сыграла па 4 гульні (4 перыяды па 8 хвілін).
У турнірнай табліцы каманды размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы – каманда юнакоў СШ №2, на другім – юныя баскетбалісты раённай гімназіі, на трэцім – СШ №1.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца СШ №2.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


грузчики

source best-cooler.reviews

https://generico-pro.com