В Малорите открылась новая аптека

Жыхары аддаленых ад цэнтра горада мікрараёнаў, паблізу з якімі ў кастрычніку мінулага года адкрыўся новы магазін “Санта”, атрымалі яшчэ адну зручнасць: у новай гандлёвай кропцы з 1 лютага пачала працаваць аптэка № 222 5-й катэгорыі.

Цяпер, каб набыць патрэбныя лекі, няма неабходнасці ісці да цэнтральнай раённай аптэкі ці іншых аптэк горада, тым больш, што рэжым работы новай аптэкі зручны для людзей: штодня з 10 да 21 гадзіны, у святочныя дні – з 10 да 18 гадзін,  акрамя таго, неабходную інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў можна атрымаць па тэлефоне 6-25-25.

Загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №14 Наталля Ганчарэнка ўдакладніла, што ў аптэцы па вул. Школьная, 27  прадстаўлены шырокі выбар лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Аптэка ажыццяўляе поўны спектр фармацэўтычных паслуг: тут адпускаюцца лекавыя сродкі і перавязачныя матэрыялы на льготных умовах і бясплатна, прадугледжана адтэрмінаванае абслугоўванне на лекі, якія часова адсутнічаюць у аптэцы,  даюцца скідкі да 5% рознічнага кошту на лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці асобным катэгорыям грамадзян. Ад спецыялістаў аптэкі можна атрымаць інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў,  правілах прымянення і захоўвання іх у хатніх умовах, а таксама пракансультавацца па пытаннях прафілактыкі захворванняў і здаровага ладу жыцця.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://220km.com.ua

https://topobzor.info

www.xn--80aaahqpcuvhvipz6j.com.ua/