Пахімічылі…

Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі сумесна з аддзелам адукацыі Маларыцкага райвыканкама на базе устаноў адукацыі раёна праводзіў семінар-пасяджэнне абласной творчай групы настаўнікаў хіміі “Сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу па хіміі”. Лепшыя настаўнікі Брэстчыны, якія выкладаюць гэты прадмет, наведалі краязнаўчы музей “Спадчына” раённай гімназіі, пабывалі на майстар-класе “Стварэнне станоўчай матывацыі па вучэбнаму прадмету “Хімія”,  які праводзіла Раіса Клачкоўская, настаўніца вышэйшай кваліфі­кацыйнай катэгорыіі раённай гімназіі, і пазакласным мерапрыемстве “Хімія вакол нас” у Хаціслаўскай СШ, якое падрыхтавала Таццяна Ківачук.
Падчас мерапрыемства разглядаліся актуальныя і надзённыя праблемы выкладання школьнага курса хіміі. Настаўнікі дзяліліся вопытам работы, акрэслівалі кола задач, над вырашэннем якіх неабходна працаваць у бліжэйшы час. Патэнцыял для гэтага ёсць, у тым ліку і ў настаўнікаў Маларытчыны, праца якіх штогод пацвярджаецца выніковым удзелам у абласных прадметных алімпіядах і навукова-практычных вучнёўскіх канферэнцыях. Між  іншым, у раёне гэты прадмет выкладаюць 22 педагогі, з іх 45% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Таксама функцыянуюць метадычнае аб’яднанне і раённая творчая група настаўнікаў хіміі. Высокакласнымі спецыялістамі, прафесіяналамі сваёй справы з’яўляюцца многія педагогі, але ў аддзеле адукацыі асабліва адзначаюць працу Раісы Клачкоўскай і Іны Андрэйчук (раённая гімназія), Раісы Шыянчук (Пажэжынская СШ), Таццяны Ківачук (Хаціслаўская СШ), Надзеі Шпетнай (Ланская СШ), Алы Аўдзяюк (Радзежская СШ), Наталлі Зезюковай (Олтушская СШ), Марыі Афанасенка (Гвозніцкі я/с-СШ) і інш. Заслугоўвае ўвагі і праца раённай творчай групы (такая думка не раз гучала ў час правядзення мерапрыемства), якая зараз распрацоўвае тэму “Факультатыўныя заняткі прадметнай накіраванасці ў сістэме форм навучання хіміі”.
Вопыт выкладання хіміі ва ўстановах адукацыі Маларытчыны, як адзначалася  пры падвядзенні вынікаў, варты пераймання, распаўсюджвання і ўкаранення ў практыку, асабліва ў плане выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій і творчага патэнцыялу.                                                               
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Раіса Клачкоўская праводзіць майстар-клас.
Фота аўтара.

Пахімічылі…: 1 комментарий

  • 29.03.2011 в 8:44 дп
    Permalink

    Раённая газета паступова пераўтвараецца ў баявы лісток РАА?

Добавить комментарий


www.techno-centre.niko.ua

читать далее gss.com.ua

www.panchira-gazo.biz
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!