У аптэку — па прыгажосць!

Аптэка –  месца, дзе здароўя хоць і не купіць, але можна знайсці сродкі, якія дапамогуць яго падтрымаць на патрэбным узроўні, захаваць. Аднак у апошні час усё больш людзей сюды заходзяць не за гэтым. Многія тут набываюць касметыку.
-Нічога ў гэтым няма дзіўнага, — кажа Наталля Ганчарэнка, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №14. – З надыходам вясны ўсім хочацца быць прыгожым і маладым. Мы гэтаму якраз спрыяем, таму што наша аптэка значна пашырыла свой  асартымент за кошт спадарожных тавараў. Гэта – неабходнасць і патрабаванне часу. Попыт нараджае прапановы. Рынак касметычнай прадукцыі з’яўляецца тым сегментам,  які сёння найбольш дынамічна развіваецца. На нашых паліцах ён займае ўсё больш і больш месца.
У аптэцы на Савецкай, 42 касметычнай прадукцыі адведзена 5 вітрын. Яны маюць сучасны дызайн, прыгожа і з густам аформлены. Таму прайсці ля іх, не спыніўшыся, немагчыма. Разбягаюцца вочы і ад багатага асартыменту. Ён зможа задаволіць густы любога пакупніка, бо налічвае больш за 2500 найменняў прадукцыі. Для дзяцей, жанчын і мужчын усіх узростаў. Для рук, ног, твару, валасоў,  спіны,   догляду за зубамі… Тавары сусветна вядомых фірм і кампаній можна ўбачыць на паліцах вітрын. Тут можна набыць якасную прадукцыю такіх вытворцаў, як Eveline, Belcosmex, Mama Comfort, Doliva, Dove, Clear і інш. Разам з тым, тавары беларускай вытворчасці гэтага накірунку займаюць тут амаль 80%. Уся касметыка высокай якасці, абавязкова сертыфікавана, адпавядае дзяржаўным гігіенічным стандартам, захоўваецца ў належных умовах.
Вопытныя фармацэўты-рэцэптары аптэкі ў любы момант дадуць кваліфікаваную комплексную кансультацыю. Яны граматна падкажуць, парэкамендуюць, параяць, што лепш набыць, як выкарыстоўваць, захоўваць, адкажуць на любое пытанне.
-Мы імкнемся знайсці індывідуальны падыход да кожнага пакупніка, — пераконвае Наталля Іванаўна. – З маіх назіранняў, амаль 50% наведвальнікаў набываюць у нашай аптэцы менавіта касметычную прадукцыю, у пераважнай большасці – гэта жанчыны. Мы пастаянна вывучаем думку пакупнікоў, з удзячнасцю выслухоўваем прапановы і пажаданні для паляпшэння якасці абслугоўвання ўсіх, хто да нас завітае. Набыць касметыку ў аптэцы – гэта зручна, бяспечна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Юлія Дораш заўжды дасць вычарпальную інфармацыю пра тавар.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://onlyyou.od.ua

Buy Stanozolol 10 ml online in USA

progressive.ua