Калектыў узначаліў не навічок

У лютым у калектыве СВК “Ляхаўцы” прайшоў справаздачны сход, на якім былі падведзены вынікі работы за папярэдні год. У мінулы чацвер работнікі сельгаспрадпрыемства зноў сабраліся на сход упаўнаважаных, але на гэты раз, каб вырашыць арганізацыйныя пытанні. З заявай вызваліць ад займаемай пасады звярнуўся да калектыву старшыня СВК Аляксандр Скур’ят. Просьба аб звальненні, як адзначыў ён, выклікана запрашэннем узначаліць адну з гаспадарак Драгічынскага раёна, на якое ён даў згоду.
— Гэта прыемна, што наш раён з’яўляецца рэзервам кадраў для вобласці, — адзначыў, выступаючы на сходзе, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
 І хоць кадравыя пытанні, як падкрэсліў кіраўнік раёна, заўжды вырашаюцца складана, але калі чалавек адчувае, што недзе можа рэалізаваць сябе больш эфектыўна, трэба ісці насустрач. Заўважыўшы, што ў рабоце сельгаспрадпрыемства летась было зроблена шмат пралікаў, а значыць трэба неадкладна папраўляць памылкі, ён усё ж параіў калектыву прыслухацца да просьбы старшыні гаспадаркі. Прагаласаваўшы аднагалосна, работнікі СВК задаволілі заяву Аляксандра Скур’ята.
Вясна – час складаны і адказны. Хто ўзначаліць гаспадарку ў няпросты перыяд сяўбы? У такім сур’ёзным пытанні, як адзначыў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч,  рабіць паспешны выбар нельга. У калектыва сельгаспрадпрыемства яшчэ будзе час прыгледзецца, прааналізаваць, параўнаць, а пакуль абавязкі старшыні гаспадаркі будзе выконваць Юрый Кашлей,  які працаваў намеснікам старшыні СВК “Ляхаўцы”.

АНКЕТА “ГЧ”
Прафесійны багаж. Юрый Францавіч Кашлей родам з Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1990 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, атрымаў спецыяльнасць заатэхніка. Па размеркаванні быў накіраваны ў Маларыцкі раён, у вёску Чарняны. Амаль 20 гадоў працаваў галоўным заатэхнікам. У 2009 годзе быў назначаны намеснікам старшыні СВК “Ляхаўцы”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Думаю – гэта чалавечнасць. Кіраўнік у першую чаргу павінен быць чалавекам – уважлівым, стрыманым, нераўнадушным, а потым ужо кіраўніком.
Думкі пасля атрымання багажу абавяз­каў:
— Трэба працаваць. Глеба нашай гаспадаркі не дазваляе прамарудж­ваць, бо спазненне абавязкова адаб’ецца на ўраджаі. Я не першы год працую ў сельскай гаспадарцы, і хоць па спецыяльнасці больш звязаны з жывёлагадоўляй, але набыў пэўны вопыт і ў раслінаводстве. Лічу, што перспектывы ў сельгаспрадпрыемства ёсць: забяспечана гаспадарка спецыялістамі, ёсць нямала працавітых людзей, галоўнае толькі, каб было жаданне працаваць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: выконваць абавязкі стар­шыні СВК “Ляхаўцы” калектыў даручыў Юрыю Францавічу Кашлею.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читать дальше

tsoydesign.com.ua

https://alfaakb.com