Васіль Юхімук узнагароджаны ордэнам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №51, згодна з якім дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу.

Вельмі прыемна, што ў ліку ўзнагароджаных і наш зямляк, старшыня СВК «Дарапеевічы» Васіль Юхімук. Дарапеевіцкі старшыня ўдастоены ордэна Айчыны 3 ступені.

Такая ўзнагарода прысвоена Васілю Фядосавічу — умеламу кіраўніку, сапраўднаму гаспадару на зямлі — за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

Шчыра віншуем Васіля Фядосавіча мз узнагародай! 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.