Гимназистки празднуют победу

Спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчат 2001 года нараджэння і маладзейшых нядаўна  прайшлі на базе раённай гімназіі ў рамках  раённай спартакіяды школьнікаў. На спартыўных пляцоўках за званне мацнейшай змагаліся каманды з 5 устаноў адукацыі.

Спаборніцтвы праходзілі ва ўпартай барацьбе. Гледачы гучна падтрымлівалі апладысментамі кожны ўдалы кідок сваіх каманд.

Тройка лідараў турніру вызначылася ў напружанай барацьбе. Па выніках сыграных матчаў першае месца дасталася камандзе баскетбалістак раённай гімназіі ў складзе Паліны Пяшко (8 “А” клас), Крысціны Машчук, Юліяны Хатынюк і Ганны Чыж (9 “А” клас), Дзіяны Бурдэйнай (10 “Б” клас), Віялеты Сіжук і Святланы Манько (11 “А” клас), а таксама Аляксандры Гапанюк, Вікторыі Супрунчук і Ангеліны Марук (11 “Б” клас). На другім месцы спаборніцтваў замацавалася каманда дзяўчат СШ №1, на трэцім – СШ №2.

Мікалай НАВУМЧЫК

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

узнать больше

adulttorrent.org/details/roundscape_adoreviazcaq