В Малоритском районе прошли соревнования по стрельбе

На Маларытчыне стартаваў ме­­сячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, які прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і стагадовага юбі­лею Узброеных Сіл Рэс­публікі Беларусь.

У яго рамках на Ма­ларытчыне пра­водзицца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. 

На базе СШ №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё месячніка. 

Затым прайшлі спа­борніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на прызы Кубка Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ сярод юнакоў дапрызыўнага ўзросту. На старт выйшла 10 ка­манд. У спартыўнай зале першай школы разгарэлася сапраўдная барацьба за перамогу.

Праграма спабор­ніцтваў прадугледжвала 3 віды практыкаванняў. Усе ўдзельнікі паказалі добрую стральбу. Аднак у выніковай табліцы пераможцам стала каманда СШ №2 (трэнер – Генадзь Піпко). На другую прыступку п’едэстала гонару паднялася каманда Ляхавецкага д/с-СШ, на трэцюю – Хаціслаўскай СШ.

Гарачай і напружанай атрымалася барацьба за прызавыя месцы і ў асабістым заліку. Сярод юнакоў у стральбе з апорай на стол “вышэйшы клас” паказаў Мікалай Лямачка (СШ №2). У стральбе стоячы “золата” атрымаў Аляксей Бандарэнка (СШ №2). У стральбе з калена не было роўных Андрэю Дардзюку (Ляхавецкі д/с-СШ).

У спаборніцтвах па кулявой стральбе з пнеў­ма­тычнай вінтоўкі сёлета ўпершыню прымалі ўдзел і дзяўчаты (прад­стаўлялі каманду ДТСААФ).

–Хоць яны і выступалі па-за конкурсам, але паказалі выдатныя вынікі, – гаворыць Валянціна Козак. – Калі б дзяўчаты ўдзельнічалі ў агульным заліку разам з юнакамі, то ў выніковай табліцы спаборніцтваў занялі б наступныя месцы: Дар’я Сакалюк, вучаніца 9 класа СШ №2, – І месца ў практыкаванні ВП-1, Вікторыя Сіжук, вучаніца 11 класа СШ №2, – ІІ месца ў практыкаванні ВП-2, Вікторыя Кручына, вучаніца 11 класа СШ №2, – І месца ў практыкаванні ВП-3.

Пераможцы і прызё­ры ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Лепшыя страл­кі хутка будуць абараняць гонар Маларытчыны на аналагічным абласным першынстве.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

В Малоритском районе прошли соревнования по стрельбе: 2 комментария

  • 11.02.2018 в 10:54 дп
    Permalink

    Девушки уже не первый раз принимают участие и завоёвывают места.

  • 11.02.2018 в 11:01 дп
    Permalink

    Девушки принимали участие не первый раз. И не первый раз получили награды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.