2018 — ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ

2018 год у Беларусі вырашана аб’явіць Годам малой радзімы. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.


Ён падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнай, творчай — хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі», — заявіў Прэзідэнт краіны.
Як адзначалася ў выступленні беларускага лідара, кожны куток краіны — гэта частка Беларусі, нашай агульнай зямлі. І гэта тэма павінна прайсці чырвонай ніткай праз увесь Год малой радзімы.
Па матэрыялах БелТА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.