Абласны конкурс «Духоўная веліч»

З 10 лютага 2018 го­да стартаваў абласны  літаратурны конкурс “Ду­хоўная веліч”. 

Конкурс арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Творы прымаюцца да 10 красавіка па 4-х намінацыях: “паэзія”, “мастацкая проза”, “публіцыстыка”, “літаратура для дзяцей”.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў Брэстчыны, якія зберагаюць духоўна-маральную культуру рэгіёна, спрыяюць выхаванню, у тым ліку і ў моладзі, духоўнасці, патрыятызму, адлюстроўваюць імкненні да высокіх ідэалаў дабрыні і справядлівасці.

Конкурсныя творы па­вінны  быць  прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо  публікацыямі ў рэспуб­ліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных  на працягу 3-х гадоў да часу абвяшчэння конкурсу. У кожнай намінацыі можа быць толькі адзін пераможца.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтар на адрас аргкамітэта дасылае наступныя матэрыялы: кароткая творчая і жыццёвая біяграфія; кніжнае выданне ці публікацыя ў часопісе ў двух экзэмплярах; кантактныя тэлефоны, адрас.

Цырымонія ўзнагаро­джання пераможцаў конкурса “Духоўная веліч” адбудзецца ў дзень святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая.

Кантакты: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605,  тэл.+375 162-50-54-24, тэл.+375 33 318-15-89.

E-mail: tatiana.[email protected]

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.