Пуцёўка ў мужнасць

Да мужчын, якія прайшлі службу ў арміі, заўсёды адносіліся з большай павагай, чым да тых, хто яе не прайшоў. Справядліва лічылася, што армія – гэта тая школа, якая дапамагае юнакам стаць моцнымі сілай і духам, загартаванымі, вынослівымі, мужнымі, словам, сапраўднымі мужчынамі. І няхай нялёгка пасля “грамадзянкі” прывыкаць да армейскіх будняў, да армейскага распарадку, цяжкіх ботаў, развітвацца на год-паўтара з бацькамі, сябрамі, каханымі, але выкананне канстытуцыйнага абавязку – гэта гонар для кожнага сапраўднага маладога чалавека. 30 юнакоў з нашага раёна, па папярэдніх дадзеных, належаць прызыву ў армію зімой 2010 года. Праўда, гэта не зусім дакладная лічба, бо некаторыя з іх яшчэ праходзяць камісію, якая і дасць заключэнне: годныя юнакі да службы ў арміі ці не. 5 студзеня сабраліся маладыя людзі ў вялікай зале райвыканкама на традыцыйны Дзень прызыўніка. Сабраліся, каб ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць павесткі ў армію і паслухаць наказы ад старэйшых, тых, хто сам прайшоў армейскую школу жыцця. Мужнасці, вынослівасці, цярпення, сілы волі і зда­роўя, быць дастойнымі сваіх пра­дзедаў і дзедаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны праявілі патрыятызм і моцную сілу духу, а таксама Божага благаславення на выкананне высакароднага послуху пажадалі прызыўнікам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, ваенны камісар раёна Валерый Сіжук (ён жа ўручыў юнакам павесткі), другі сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Сацюк, бацька аднаго з прызыўнікоў Васіль Пішчык, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна айцец Мікалай Кудласевіч. Арцём Закіраў ад імя ўсіх прызыўнікоў падзякаваў арганізатарам мерапрыемства і заклікаў усіх тых, хто атрымаў павесткі, з годнасцю выканаць свой канстытуцыйны абавязак. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці ГДК на памяць аб сустрэчы падарылі прысутным свае музычныя падарункі.

Ірына КАСЦЕВІЧ.

Добавить комментарий


www.surrogacycmc.com

http://www.etalon.com.ua

удаление вирусов онлайн
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!