“Белы рамонак”

 

Пад такой назвай ў сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам ва ўсіх вялікіх і малых гарадах краіны прайшла рэспубліканская акцыя, дэвіз якой: “Разам спынім туберкулёз”. Па ініцыятыве раённай арганізацыі  Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і райбальніцы, пры актыўным удзеле валанцёраў Чырвонага Крыжа, інфармацыйная кампанія “Я магу спыніць туберкулёз” прайшла і ў нашым горадзе. У поўдзень 24 сакавіка валанцёры, а гэта вучні СШ № 1 Таццяна Кашуба, Наталля Гапанюк, Андрэй Супрунчук, Андрэй Джура, Ганна Коцелева, Таісія Піпко і Уладзімір Пішчык, разам з арганізатарамі акцыі выйшлі на гарадскую плошчу, каб усім прахожым раздаць буклеты і памяткі з карыснай ін­фармацыяй, якая можа дапа­магчы захаваць сваё здароўе і зда­роўе сваіх бліз­кіх. 
Мэта акцыі “Белы рамо­нак” – напом­ніць , што такой хваробай, як туберкулёз, можа захварэць кожны. Каб не гадаць на пялёстках рамонку: захварэеш ты ці не, лепш загартоўваць свой арганізм, адмовіцца ад шкодных звычак, узмацняць яго абаронныя сілы і не лічыць ­лішнім рэнтгена­флюараграфічнае абследаванне, якое па-ранейшаму застаецца надзейным сродкам у выяўленні туберкулёзу.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: валанцёры таварыства Чырвонага Крыжа ўручаюць маларытчанам памяткі і брашуры.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

спортивная фармокология

https://rezeptfrei-viagra.com