АДКАЗНАСЦЬ, УВАГА ДА ЛЮДЗЕЙ І КАМПЕТЭНТНАСЦЬ —

такія рысы, на думку Анатоля Клюнчыка, павінны быць уласцівы любому кіраўніку
Анатоль Герасімавіч Клюнчык нядаўна зацверджаны на пасаду начальніка райвузла электрасувязі.
Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж: Анатоль Герасімавіч нарадзіўся ў в. Хаціслаў Маларыцкага раёна ў 1968 годзе. Пасля заканчэння Хаціслаўскай сярэдняй школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут, дзе набыў спецыяльнасць радыёінжынера.
У райвузле электрасувязі працуе з 1992 года. Пачы­наў электраманцёрам,   затым быў інжынерам элект­расувязі ІІ катэгорыі. Да назначэння на пасаду кіраўніка РВЭСа працаваў таксама інжынерам электрасувязі І катэгорыі.
Анатоль Клюнчык жанаты, мае дзве дачкі.
Галоўныя якасці любога кіраўніка: “Адказнасць, увага да людзей і кампетэнтнасць”.
Думкі пасля першага дня работы: “Цяпер адказваеш не за нейкі ўчастак, а за ўвесь калектыў, за якасць электрасувязі ў раёне, а гэта не толькі падвойвае, а нават патройвае ступень адказнасці”.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік вузла электрасувязі Анатоль КЛЮНЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.