СШ№2 г. Маларыта: разам мы зробім свет лепшым!

Нядаўна вучням 5 “В” класа Маларыцкай СШ № 2 настаўніца Наталля Пятроўна Алесік падрыхтавала сапраўды незвычайны ўрок. Мала таго, што да хлопчыкаў і дзяўчынак у госці прыйшлі мінулагоднія выпускнікі школы – сённяшнія студэнты, іх яшчэ наведала і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд міру” Людміла Бурштын.

На сустрэчу двух школьных пакаленняў завітала яна невыпадкова. Нагодай стала выданне Беларускім Фондам міру кнігі “Дзеці за мір”, у якой апублікавана сачыненне былой вучаніцы СШ №2 Ксеніі Хевук. Даведаўшыся, што Ксенія разам з іншымі студэнтамі ўдзельнічае ў прафарыентацыйнай сустрэчы з пяцікласнікамі, Людміла Віктараўна вырашыла скарыстацца магчымасцю і ўручыць дзяўчыне выданне з яе творам.

Між  іншым, кніга «Дзеці за мір” – гэта ўжо 67-ае выданне, якое выпусціў у свет Беларускі фонд міру. Усяго на раён было перададзена 10 кніг. Выданне было прэзентавана не толькі аўтару сачынення, якое ўвайшло ў склад кнігі. У падарунак яго  атрымалі ўсе гарадскія школы, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённая бібліятэка.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.