Вынік плённай працы старшыні СВК «Дарапеевічы» Васіля Юхімука (Маларыцкі раён)

У чарадзе падзей краіны ўшанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу з удзелам Прэзідэнта Беларусі, якое адбылося напачатку лютага , стаіць асобна. Сельская гаспадарка – адна з важнейшых галін народнай гаспадаркі, стан спраў у якой істотна ўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Прычым Брэстчына з’яўляецца лідарам у сельгасвытворчасці. Агульныя дасягненні аграрыяў нашага рэгіёна адзначаны Падзякай Прэзідэнта і грашовым сертыфікатам на 500 тысяч рублёў, якія будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльнай базы сельгасарганізацый. Сярод лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі, якія атрымалі ўзнагароды падчас ушанавання, быў і старшыня СВК “Дарапеевічы” Васіль Юхімук. Працоўны шлях яго адзначаны ордэнам Айчыны 3 ступені.

Прэзідэнт уручае ўзнагароду Васілю Юхімуку

Журналісты райгазеты звя­заліся з Васілём Фядосавічам і распыталі аб уражаннях ад святочнага мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта, стане спраў у сельгасарганізацыі і планах на будучыню.

—  Вельмі хвалююча і прыемна было атрымаць узнагароду непасрэдна ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сельская гаспадарка – гэта аснова нашага жыцця, і тое, што ў краіне надаецца такая ўвага менавіта гэтай галіне, а таксама людзям, якія ў ёй шчыруюць, дарагога каштуе. Наша гаспадарка шмат разоў займала прызавыя месцы ў спаборніцтвах сярод сельгасарганізацый і адзначалася на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Але гэтая ўзнагарода  пад­водзіць вынік зробленаму намі і з’яўляецца самай важнай, — адзначыў Васіль Фядосавіч.

Вельмі ўразіла, што старшыня падкрэслівае агульную заслугу ўсяго працоўнага калектыву сельгаскааператыва, які ён звыш 30 гадоў узначальвае. Сапраўды, кіраўнік сельгасарганізацыі нібы той дырыжор аркестра — ад яго залежыць,  наколькі зладжана і эфектыўна будзе працаваць увесь калектыў. Але і кожны работнік на сваім месцы павінен быць прафесіяналам і добрасумленна працаваць, толькі тады будзе вынік.

Дарэчы, хаця ў СВК “Дарапеевічы” і дабіліся даволі высокіх рэзультатаў і, напрыклад, у рэйтынгу сельгасарганізацый Беларусі па вытворчасці малака займаюць 26 месца з прадукцыйнасцю дойнага статка 8 тысяч 390 кілаграмаў малака, Васіль Юхімук лічыць, што гэта далёка не мяжа. “У нас яшчэ шмат рэзерваў. Мы свае праблемы і недахопы добра ведаем і мэтанакіравана іх вырашаем. На сённяшні дзень нам неабходна ўкараняць у рабоце навуковы падыход, — заўважае Васіль Фядосавіч. — У тым жа раслінаводстве, каб павышаць эфектыўнасць сельгасугоддзяў, трэба праводзіць аналіз глебы. У жывёлагадоўлі працаваць над збалансаванасцю кармоў і прафілактыкай захворванняў жывёлы. Адным словам, ёсць над чым працаваць…”

У планах старшыні дабудаваць малочнатаварную ферму, што дасць магчымасць не толькі ўдасканаліць вытворчы працэс, але і павялічыць пагалоўе дойных кароў. І гэта пры тым, што шчыльнасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы адна з самых высокіх — 140 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў. Больш таго, як заўважыў Васіль Фядосавіч, неабходна як мага хутчэй поўнасцю ўвесці ферму ў эксплуатацыю, каб яна пачала даваць максімальную аддачу. Усё ж такі на яе будаўніцтва выдзелена каля 3 мільёнаў рублёў крэдытных рэсурсаў і трэба не толькі іх вяртаць, але яшчэ і мець добры прыбытак.

Разам з развіццём гаспадаркі Васіля Юхімука турбуе будучыня Дарапеевіч. Як бы там ні было,  у свой час пабудавана дарога да вёскі, праведзена яе газіфікацыя, вядзецца і будаўніцтва жылля. Летась СВК “Дарапеевічы” пабудавала 4 аднакватэрныя домікі для сяльчан, сёлета будзе ўзведзена яшчэ тры. Усё робіцца для таго, каб стварыць людзям самыя спрыяльныя ўмовы для жыцця і работы.

Для Васіля Юхімука сель­га­с­арганізацыя, якую ён узначальвае,  па вялікім рахунку і ёсць сэнс жыцця.

  Павел Свістуновіч.

Фота БелТА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Turinabol ultra online in Canada

https://topobzor.info

ford.niko.ua