Царква ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в.Чарняны

Чарнянскі храм размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі. Ён пабудаваны ў 1799 г. з дрэва. Першы настаяцель царквы сюды быў назначаны ў 1801 г. Царква ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Чарняны – гэта помнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана трох’ярусная шатровая званіца, з усходняга – пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай.Цэнтральны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, які створаны ў 1930-ыя гады.
Цяпер тут служыць іерэй Мікалай Лесік.
На здымку: царква ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Чарняны.

Добавить комментарий


узнать больше 13.ua

https://medicaments-24.com

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!