Хор ветэранаў ГДК Маларыты лепшы ў Брэсцкай вобласці!

З дыпломам І сту­пені вярнуўся з аб­ласнога тура 14-га рэс­пуб­ліканскага фестывалю народнай твор­часці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” народны хор ветэранаў Маларыцкага ГДК.

Твор на ваенную тэматыку «Песня пра салдата», які прагучаў у выкананні хору, пакарыў не толькі гледачоў,  але і  кампетэнтнае журы. Асаблівы каларыт выступленню дабавілі слайды і група, якая акампаніравала хору, у складзе Ірыны Горнік (скрыпка), Наталлі Лашак (домра), Вольгі Струнец (акардэон), Сяргея Швайко (баян) і Віктара Галавія (кантрабас).

Народны хор ветэранаў з Маларыты быў прызнаны лепшым з 14 калектываў-удзельнікаў фестывалю. Акрамя музычнага выступлення калектыў хору падрыхтаваў выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За ары­гі­наль­ныя вы­­шытыя і вязаныя вырабы, прадстаўленыя на ёй, удзельнікі хору Вера Стырнік,  Любоў Дацык, Ганна Свірыда, Вольга Макарук, Марыя Дзем’янюк і Лідзія Струнец атрымалі граматы.

Дарэчы, народны хор ветэранаў гарадскога Дома культуры летась пацвердзіў званне народнага. Калектыў, які аб’ядноўвае 20 ветэранаў працы, як расказвае яго бяз­зменны кіраўнік Галіна Бягеза, значна абнавіўся, у яго прыйшло шмат новых галасістых сем’яў. Сваімі яркімі, жыццесцвярджальнымі выступленнямі хор настройвае ўсіх на аптымізм і пераконвае, што сапраўды не старэюць душой ветэраны.

Святлана МАКСІМУК.

Фота з архіву народнага хору ветэранаў гарадскога Дома культуры Маларыты

Добавить комментарий


www.sweet-smoke.com.ua

масла mobil

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!