Настольны тэнніс: каманда Пажэжынскай БШ — мацнейшая ў Маларыцкім раёне

У рамках раённай спартакіяды школьнікаў на базе раённай гімназіі прайшлі спаборніцтве па настольным тэнісе. У матчавых сустрэчах юных майстроў ракетак прынялі ўдзел вучні 2001 года нараджэння і маладзейшыя.


             У асабістым заліку сярод дзяўчат І месца заняла Вольга Багнюк (Велікарыцкая СШ), ІІ месца – Аляксандра Літвінка (Пажэжынская БШ), ІІІ месца – Яўгенія Навумчык (Дарапеевіцкі д/с-СШ).


            Прызавыя месцы сярод юнакоў размеркаваліся наступным чынам. Мацнейшым стаў Уладзіслаў Макарэвіч (Пажэжынская БШ). Другое месца дасталося Аляксандру Мірчуку (СШ №1). Замкнуў тройку лідараў Аркадзій Аўдзяюк (Ланская СШ).


             У камандным заліку на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару спаборніцтваў узняліся тэнісісты Пажэжынскай БШ, на другую – юныя спартсмены Дарапеевіцкага д/с-СШ. Трэцяе месца паміж сабой падзялілі каманды Збуражскага д/с-СШ і Ляхавецкага д/с-СШ.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

www.photolifeway.com/designer/54-vektor

https://adulttorrent.org