Чарговыя ўзнагароды «Таптышкі»

У Маскве прайшла ХХV юбілейная міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці “Прад­экспа-2018”. У ёй бралі ўдзел вытворцы з 46 краін свету, у тым ліку – і з Беларусі. У рамках  выставы, якая лічыцца №1 у Расіі і ўваходзіць у дзясятку буйнейшых харчовых аглядаў свету, прайшоў міжнародны конкурс-дэгустацыя вытворцаў прадуктаў харчавання і напояў “Лепшы смак”. Свае навінкі на ім прадстаўляў і Маларыцкі кансервавага­родні­насу­шыльны камбінат.

Па выніках конкурсу Дыпломамі І ступені адзначана чатыры най­менні прадукцыі кам­біната. Гэта пюрэ з пер­сікаў, яблыкаў і банана; пюрэ з яблыкаў і грушак з вяршкамі; пюрэ з яблыкаў і маліны з тварагом і вяршкамі з цукрам; пюрэ яблычна-бананавае з вяршкамі. Акрамя гэтага,  Дыплом ІІ ступені “атрымала” пюрэ з грушак, слівак і яблыкаў з цукрам. З пяці найменняў дзіцячых кансерваў, якія атрымалі  ўзнагароды, – тры навінкі.

Уласн. інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.