Майстэрства Таццяны Курдзюк з Маларыты і яе настаўніка Вік­торыі Багданавай

У Пінскім  каледжы мастацтваў падведзены вынікі абласнога туру VIII рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў  на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча. Гэтае спаборніцтва праводзіцца адзін раз у тры гады і лічыцца адным з самых галоўных у нашай краіне сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі, у тым ліку – і дзіцячых школ мастацтваў.

Яго арганізатарамі з’яў­ляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,  Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Па выніках музычнага спаборніцтва Таццяна Курдзюк, вучаніца Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў (настаўніца і канцэртмайстар Вік­торыя Багданава), узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. У намінацыі “Балалайка” Таццяна на суд журы прадставіла абавязковы твор “Rondo alla Mozart”, а таксама ў яе выкананні прагучала апрацоўка рускай народнай жартоўнай песні “Чыжык-пыжык” і “Канцэрт №1” А.Вівальдзі.

– Безумоўна, – гаворыць Вікторыя Сяргееўна, – найбольшую цяжкасць уяўляла выкананне абавязковай п’есы, якая насычана складанымі выканальніцкімі прыё­мамі. Аднак Таццяна Курдзюк з гэтым спра­­вілася выдатна і ўвайшла ў тройку лепшых балалаечнікаў вобласці ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.