Убачыць і задумацца

Кожны чацвер для падлеткаў, якія ўзяты на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС, і навучэнцаў, якія зна­ходзяцца на ўнутры­школьных і ўнутрыліцэйскім уліках, праводзяцца разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы: аздараўленчыя заняткі ў басейне, трэнажорнай зале, псіхалагічныя трэнінгі, гутаркі.
Нядаўна па ініцыятыве інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА “БРСМ”, пры падтрымцы райваенкамата і асабіста ваеннага камісара падпалкоўніка А.У.Шышацкага, пры ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам УА “Маларыцкі ДзПЛ СВ” для навучэнцаў, якія ўзяты на ўлік у інспекцыі, і членаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку, што дзейнічае ў прафесійным ліцэі, была арганізавана паездка ў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную Венскую Чырванасцяжную брыгаду паветрана-дэсантных войскаў, якая дыслацыруецца ў Паўднёвым гарадку г. Брэста.
У час экскурсіі навучэнцы наведалі музей воінскай славы ваеннага падраздзялення, пазнаёміліся з вучэбным палігонам для падрыхтоўкі дэсантнікаў, пабывалі на верталётнай пляцоўцы, наведаўшы салдацкія казармы, пабачылі армейскі быт, атрымалі магчымасць патрымаць у руках зброю і прылады дэсантніка, паглядзелі відэафільм пра гісторыю ваенна-паветраных сіл і непасрэдна воінскага падраздзялення.
Мерапрыемства пакінула ў падлеткаў шмат яркіх уражанняў. Магчыма, многія з удзельнікаў экскурсіі змогуць зусім па-іншаму паглядзець на свае паводзіны і змяніць свае жыццёвыя ідэалы.
У тым, што прафілактычныя мерапрыемствы проста неабходныя, сумненняў няма, бо  ўжо за першыя тры месяцы г.г. падлеткамі раёна ўчынена 3 злачынствы, павялічылася колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў.
Віталь СТРУНЕЦ, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх, Аляксандр ГАЛОЎЧЫК, начальнік аддзела па справах моладзі.

Добавить комментарий


www.yarema.ua

Битумная черепица Katepal

farm-pump-ua.com/gonadotropin.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!