ЖЫЦЦЁВА ВАЖНЫЯ ПЫТАННІ

задавалі жыхары раёна ў час “прамой лініі”, якую правёў у рэдакцыі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ. Чытайце рэпартаж з “прамой лініі”.
Лілія Мікалаеўна Лазіцкая, г. Маларыта:
— Чаму зніклі з пры­лаўкаў магазінаў мі­неральныя ўгнаенні беларускай вытворчасці, у прыватнасці нітраама­фосныя. Яны таннейшыя і лепшыя за імпартныя. Нездарма, што ім аддае перавагу большасць садаводаў і агароднікаў.
Як высветліў Вадзім Паўлавіч у старшыні раённага спажывецкага таварыства Алены Цімашэнка, яшчэ 25 лютага г.г. райспажыў­таварыства  адпра­віла заяўку на Гомель­скі хімзавод, адкуль атрым­ліваюць гэтыя комплексныя ўгнаенні. Чаму іх няма на прылаўках магазінаў цяпер? Менавіта таму, што з боку сельгасарганізацый вялікі попыт на іх у час пасяўной. Завод-вытворца абяцае ў красавіку паставіць гэтую прадукцыю прадпрыемствам гандлю. Дарэчы, раённае спажывецкае таварыства закупляе штогод да 10 тон такіх угнаенняў, чым і задавальняе патрэбы пакупнікоў.
Сцяпан Мікітавіч Холад, в. Радзеж:
— Наша вуліца Партызанская поўнасцю адрэзана ад начнога асвятлення, яго няма і на вуліцы Чырвонаармейскай (участак ад царквы да хлебнага магазіна). Дапамажыце, калі ласка, вырашыць пытанне.
— Усе сацыяльныя стандарты па асвятленню вёсак, у прыватнасці і вашай, выконваюцца. Лямпы, зразумела, перагараюць, замена іх каштуе дорага, і не заўжды ў сельвыканкамах хапае грошай, каб разлічыцца за замену іх. З 1 красавіка начное асвятленне вуліц працуе ўжо ў новым рэжыме – з 20.30 да 23.00.
Людміла Ардэмасава, г. Маларыта:
— У мяне трое дзяцей. Нядаўна мы з мужам скасавалі шлюб, цяпер наша сям’я маламаёмная. Свайго жылля не маем, кватэра маці толькі 20 кв. метраў жылой плошчы. Ці маю права на сацыяльную кватэру?
— Вы маеце права стаць на чаргу на атрыманне сацыяльнага жылля. Для гэтага вам трэба звярнуцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама да галоўнага спецыяліста гэтага аддзела Ірыны Аляксандраўны Дземянчук.
Антаніна Лукінічна Забагонская, г. Маларыта, вул. Савецкая, д. 11:
— Мінулым летам пры правядзенні падрыхтоўчых работ да абласных дажынак у двары нашага дома былі паламаны лаўкі, парушаны канструкцыі для сушкі бялізны. Цяпер вясна, і жыхарам дома хочацца выйсці ў двор на лаўку, тым больш, што ў нас у асноўным ўсе пажылыя, а адна жанчына — інвалід. Бялізну наогул няма дзе павесіць.
— Зразумеў вас, Антаніна Лукінічна. Абяцаю, што ў красавіку г.г. усё разбуранае ў вашым двары будзе ўзноўлена.
Настасся Пятроўна Бойка, г. Маларыта, вул. Савецкая, д. 98:
— Я хворы чалавек. Пасля перанесенай хваробы моцна баліць галава. Пад вокнамі нашага дома ўстаноўлены дзіцячая горка, арэлі. Там дзеці шумяць, а нядаўна да апоўначы п’яная кампанія перашкаджала адпачываць. Ці нельга арэлі перанесці ў іншае месца?
— Паважаная Настасся Пятроўна, вывучым пытанне наконт правільнай ці няправільнай устаноўкі арэляў і дадзім вам адказ. А за п’янымі кампаніямі міліцыя ўстановіць кантроль, каб парадак быў.
Вольга Анатольеўна, г. Маларыта, вул. Савецкая, д. 87:
— Рамонт нашага дома завершаны, а дваровая тэрыто­рыя засталася нядобраўпарад­каванай…
Дарэчы, з падобнымі пытан­нямі да Вадзіма Паўлавіча звярталіся жыхары дома № 11А па вул. Лермантава, дома № 100/1 па вул. Савецкай, на што ён адказаў:
— Згодна з усімі праектамі капітальных рамонтаў гэтых дамоў прадугледжана і добраўпарадкаванне іх дваровых тэрыторый.
Любоў Рыгораўна Алесік, загадчыца Збуражскага ФАПа:
— Ці будзе завершаны рамонт нашага ФАПа, распачаты летась?
— Будзем спадзявацца, што сёлета мы яго завершым. Пытанне гэтае стаіць на кантролі і ў галоўнага ўрача, і ў мяне асабіста. Прычына прыпынення работ адна, як вы ведаеце, – недахоп фінансаў.
Валянціну Мікалаеў­ну Асіпук і Святлану, якая не пажадала назваць сваё прозвішча, жыхарак вёскі Ляхаўцы, хвалююць некалькі пытанняў: ці будуць будавацца сёлета ў Ляхаўцах 6 домікаў, у сувязі з чым павінен быць падключаны газ, ці будзе заасфальтавана дарога ад Маларыты да Ляхаўцаў, што будзе з дарогай, дзе падводзілі да вёскі газ, і яна цяпер разбіта, ці толькі ў цэнтры вёскі будзе водаправод?
— Што датычыцца падключэння да газаправоду, давядзецца крыху пачакаць. Бо дзяржаўная праграма развіцця сельскіх тэрыторый, як вядома, знаходзіцца на дапрацоўцы ва ўрадзе, і пакуль застаецца незразумелай сітуацыя з фінансаваннем будаўніцтва жылля на вёсцы. Сродкі ж на асфальтаванне дарогі выдзелены. Мабыць, у няпоўным аб’ёме, але сёлета дарога будзе заасфальтавана. Што датычыцца водаправоду ў Ляхаўцах. Як вядома, тут пабудаваны аграгарадок і ёсць воданапорная вежа, таму водаправод павінен быць працягнуты па ўсёй вёсцы. Наконт раскапанага ўчастка дарогі ў сувязі з пракладкай газаправоду скажу наступнае: усе дарогі ў нас перададзены на баланс Маларыцкага ДРБУ-179, і яны павінны іх утрымліваць у належным стане.
Марыя Сяргееўна Пачанчук, г. Маларыта, вул. Савецкая, д. 100/1:
— Добры магазін “Гарачы хлеб” адкрылі летась. А вось падыход да яго абы-які. Маладыя маці з каляскамі не могуць пад’ехаць да магазіна.
— Марыя Сяргееўна, у плане далейшага добраўпарад­кавання го­рада запланавана і добра­ўпарадкаванне тэрыторыі ля “Гарачага хлеба”. Пакуль работы не вядуцца па прычыне цяжкасцей фінансавання іх.
Марыя Мікалаеўна Ярмашук, г. Маларыта, вул. Ткачова:
— Я 34 гады адпрацавала ў дзіцячым садку. Ветэран працы. Перанесла інфаркт міякарду. А пенсія ў мяне ўсяго 330 тысяч…
— Паважаная Марыя Мікалаеўна. Паважаю такую адданасць працы і лічу, што за яе ветэраны павінны атрымліваць значна больш. Але ж пенсія налічваецца зыходзячы з заробку. Застаецца толькі паспачуваць вам. Думаю, што парадак налічэння працоўных пенсій перагледзяць на ўрадавым узроўні. Зразумела, што на такія сродкі пражыць цяжка. Але ж вы не адзінокая?
— Муж таксама пенсія­нер.
— Будзем спадзявацца на лепшае.
— І яшчэ пытанне такое, Вадзім Паўла­віч. Чаму нельга зра­біць для пенсіянераў у нашых цырульнях скідкі? А то за простую стрыжку даводзіцца выкладваць больш за 10 тысяч.
— Думаю, што можна. Гэтае пытанне мы абавязкова абмяркуем з кіраўніцтвам КБА.
Ганна Міхайлаўна Літоў­чык, г. Маларыта, вул. Савецкая, 81:
— Чаму ў Маларыце не прымаюць шкуры коз, авечак? Няўжо нашай прамысловасці не патрэбна такая сыравіна?
Вадзім Паўлавіч тут жа звязаўся па тэлефоне са старшынёй райспажыўта­варыства Аленай Цімашэнка і высветліў, што шкуры гэтых жывёлін тут прымаюць. Па такіх пытаннях трэба звяртацца у аддзел нарыхтовак па тэл. 2-32-96.
Вольга Уладзіміраўна Кірычун, г. Маларыта, вул. Лермантава, д. 11 “А”:
— Каля нашага дома знаходзіцца перавалачная база чарназёму, якую стварылі, калі рыхтаваліся летась да абласных дажынак. Я разумею, што тады была для гэтага такая неабходнасць: горад упарадкоўвалі, азелянялі. А цяпер яна стварае нямала нязручнасцей нам, жыхарам, у плане чысціні.
— На апошняй апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама гэтае пытанне абмяркоўвалася ўжо. РВА ЖКГ даручана вывезці зямлю і месца добраўпарадкаваць, зрабіць належны газон.
— І другое пытанне, Вадзім Паўлавіч. У нашым доме на 2 пад’езды ўстаноўлены 1 лічыльнік цеплаэнергіі, аднак кватэры аднаго і другога пад’ездаў абаграваюцца па-рознаму.
— Цяпер у горадзе яшчэ працягваецца рэканструкцыя цеплавых сетак, праблема ў вас магла быць па гэтай прычыне. Хутка ў нас будзе запушчана новая модульная кацельня. Давядзецца пачакаць вам да наступнага ацяпляльнага сезона. Калі ў вас застанецца адкрытай гэтая праблема, звяртайцеся, будзем дапамагаць.
Людміла Паўлаўна Бягеза, г. Маларыта, вул. Савецкая, д. 88/1:
— Рамонт нашага дома завершаны, але вакол яго столькі будаўнічага смецця засталося, што мы з-за гэтага не можам узнавіць кветнікі пад вокнамі сваіх пад’ездаў.
— Па-першае, Людміла Паўлаўна, мне імпануе, што вы неабыякавы чалавек і перажываеце за парадак ля свайго месца жыхарства. Дзякуй за гэта. Па-другое, перад арганізацыяй, якая рамантавала ваш дом, мы паставім задачу прыбраць будаўнічае смецце. Думаю, што за красавік, а ён аб’яўлены ў нас месячнікам па добраўпарадкаванні, парадак будзе наведзены і ля вашага дома, і ля ўсіх астатніх.
— І яшчэ пытанне такое. Колькі праблем ствараюць нам хлявы, самавольна пабудаваныя. Хто што ў іх захоўвае, а ў асноўным хлам, у якім заводзяцца мышы і пацукі, што перабіраюцца ў пад’езды і нават кватэры. Трэба нешта прадпрымаць з гэтым.
— Пытанне зносу старых і самавольна пабудаваных хлявоў знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. “Рэвізія” іх і далей будзе праводзіцца. Да гэтага падключаны адпаведныя службы, у тым ліку і раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


https://photolifeway.com

adulttorrent.org/details/hounds_of_the_blade

https://generico-pro.com/comprar/stop-ejac-dapoxetin
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!