Педагог-выхавальнік года

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Педагог–выхавальнік года — 2011”. У завочным туры ўдзельнічалі 24 чалавекі з устаноў адукацыі Брэстчыны. У вочны тур журы адабрала лепшых 9 канкурсантаў. У іх лік трапілі прадстаўнікі ад Маларытчыны: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце раённай гімназіі, і Анжаліка Дыбалюк, класны кіраўнік 3 “Б” класа Олтушскай СШ. Наталля Андрэеўна і Анжаліка Анатольеўна праходзілі псіхалагічнае і педагагічнае тэсціраванне,  абаранялі праект выхаваўчай дзейнасці і праводзілі адкрытае мерапрыемства ў незнаёмым класе (групе). Па выніках гэтых іспытаў  былі адабраны фіналісты. Лёгка ў яго прайшла Анжаліка Дыбалюк. На сцэне Цэнтра маладзёжнай творчасці яна творча самапрадстаўлялася, удзельнічала ў конкурсе-сюрпрызе, паказвала невялікую частку мерапрыемства выхаваўчага характару. І як вынік – ганаровае трэцяе месца.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Анжаліка Дыбалюк, настаўніца пачатковых класаў Олтушскай СШ, уладальніца дыплома ІІІ ступені абласнога конкурсу “Педагог-выхавальнік года — 2011”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


>www.medicaments-24.com<

www.steroid.in.ua/products/sustanon-bajer-shering
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!