СІЛА ЖЫЦЦЯ

З кожным годам тых жыхароў раёна, якіх немцы сілай вывезлі ў гады вайны на прымусовыя работы ў Германію, з кожным годам застаецца ўсё менш і менш. На сённяшні дзень раённая арганізацыя былых вязняў фашызму, якая створана 20 гадоў назад і якую ўвесь гэты час узначальвае маларытчанін Леанід Крываблоцкі, налічвае 61 чалавек. А 2 гады назад у ёй было 77 членаў. Людзі гэтыя пажылыя, у асноўным усім за 70 – 80 гадоў. Самому Леаніду Крываблоцкаму ідзе 76-ы. Шмат давялося яму і яго сям’і перажыць і ў той час, калі быў вывезены ў Германію, і тады, калі вярнуўся на радзіму. Да былых вязняў фашызму адносіліся з недаверам, дакаралі, маўляў, працавалі на немцаў, а цяпер за гэта грошы атрымліваеце. А ці вінаватыя яны, што іх сілай вывезлі ў Германію?..
Леанід Віктаравіч добра ведае цану жыцця. Часта сустракаючыся з людзьмі, якія перажылі тое, што перажыў сам, дапамагае вырашаць ім праблемы. Сам адчувае сябе бадзёра. 2 разы на тыдзень наведвае басейн, цудоўна плавае, навучыў гэтаму дзяцей і ўнучак. Маладосці і сілы дадае Леаніду Віктаравічу сад, у якім больш за 2 сотні пладовых дрэў. Даглядаючы за ім, сумаваць і хварэць няма калі, гаворыць ён. Штогод хочацца яблыневыя гатункі абнавіць, іх цяпер шмат. Жыццялюбівы і бадзёры, напярэдадні Дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў ён завітаў у нашу рэдакцыю, каб праз газету падтрымаць былых вязняў, пажадаць ім самага галоўнага – моцнага здароўя. А  яшчэ аптымізму і надзеі. Яны вынеслі на сваіх плячах нямала, стаўшы ахвярамі фашызму.
— Няхай жыццё іх застаецца бязвоблачным і спакойным, — сказаў Леанід Віктаравіч.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённай арганізацыі былых вязняў фашызму Леанід КРЫВАБЛОЦКІ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


креатин цена

https://www.best-cooler.reviews

read here www.pills-generic.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!