Кто лучше всех в Малоритском районе играет в бильярд?

Нядаўна ў гарадскім Доме культуры прайшоў фінал ІІІ асабістага першынства Маларыцкага раёна па більярдзе сярод мужчын. За званне мацнейшага змагалася 8 більярдзістаў горада і раёна. Нагадаем, што ў 2016 і 2017 гадах у гэтых спаборніцтвах брала ўдзел па 10 чалавек.

На жаль, більярд на Маларытчыне — пакуль не вельмі пашыраны від спорту. Яго варта папулярызаваць сярод насельніцтва. У більярдзе знайшлі спалучэнне фізічная падрыхтоўка і развіццё інтэлектуальных здольнасцяў. Ім можна пачаць займацца незалежна ад узросту. У гэтым відзе спорту шмат агульнага з гульнёй у шахматы. Ён развівае лагічнае мысленне, знаходлівасць і назіральнасць, уменне засяроджвацца і канцэнтравацца, умацоўвае ўсю нервова-мышачную сістэму, трэніруе вытрымку.
Асаблівая атмасфера і падкрэсленая арыстакратычнасць гэтага віду спорту на працягу гульні не пакідала абыякавымі не толькі саміх ігракоў асабістага першынства, але і нешматлікіх балельшчыкаў, якія назіралі за ходам гульні.


Спаборніцтвы па більярдзе не прынеслі нечаканых вынікаў. Як і прагназавалася, першае месца і Кубак трэці год запар у напружанай барацьбе заваяваў Уладзімір Алесік (раённая ветэрынарная станцыя). Другое месца ў першынстве заняў Мікалай Коцелеў. У ліку лепшых більярдзістаў раёна і Дзяніс Андарак, які апынуўся на трэцім месцы.
Пераможцы першынства па більярдзе адзначаны ўзнагародамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


source www.rezeptfrei-viagra.com

www.steroid-pharm.com/decaver.html

узнать больше ukrterminal.kiev.ua