Дело Ольги Пупко из Малориты

Над пытаннем “Кім быць?” у свой час не раз сур’ёзна задумвалася Вольга Пупко, оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Маларыцкага РАУС.


      — Я закончыла гімназію №1 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці, — расказвае Вольга Пятроўна. – Любімымі прадметамі ў старэйшых класах былі беларуская мова і грамадазнаўства. Калі надышоў час вызначыцца, куды паступаць вучыцца, вырашыла, што стану юрыстам, а вышэўшую адукацыю атрымаю на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
      Вольга Пупко ў сям’і расла адна, таму паехала далей ад бацькоўскага дому, каб пераканацца, што яна ўсяго зможа дасягнуць сама. Бацькі такому жаданню не супярэчылі, толькі маці некалькі разоў на дзень тэлефанавага: турбавалася, як у дачкі справы. А справы ішлі добра, і ўсё атрымлівалася.
      – На 4 курсе на практыку я паехала ў ДАІ Ваўкавыскага РАУС, – гаворыць Вольга Пупко. – Захацелася паспрабаваць сябе супрацоўнікам гэтай службы. Яна мяне захапіла. Тут пераканалася, што мой лёс – міліцыя. Жаданне працаваць у праваахоўных органах канчаткова замацавалася, калі праходзіла практыку ў Брэсцкім РАУС.
       Так склалася, што жыццёвы лёс закінуў Вольгу Пятроўну ў Маларыту. Спачатку яна тут была на стажыроўцы. Планавалася, што дзяўчына будзе працаваць участковым інспектарам. Аднак пасля павышэння кваліфікацыі ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС у ліпені 2017 года была назначана оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку.
       – Я трапіла ў калектыў сапраўдных мужчын, – гаворыць Вольга Пупко, – пастаянна адчуваю іх падтрымку. У любы момант магу абаперціся на іх надзейнае плячо. Імкнуся ні ў чым сваіх калег не падводзіць. Вучуся і пераймаю вопыт. Я разумею, што прафесіяналізм і аператыўнасць, уменне працаваць у згуртаванай камандзе ў выкрыцці злачынстваў гарантуюць поспех, падтрымліваюць давер людзей да чалавека ў пагонах.
      – Вольга Пятроўна, ці не расчараваліся ў выбранай прафесіі?
     – Ведаеце, не. Гэта мой самастойны і свядомы выбар. Па праўдзе, прафесія стала сэнсам жыцця, хоць, бывае, што няма выхадных. Здараецца, што суткамі літаральна па крупіцах збіраеш інфармацыю, высочваеш парушальнікаў закона, каб раскрываць абставіны крымінальных спраў. Атрымліваю задавальненне, калі ўдаецца раскрыць злачынства і дапамагчы людзям. Складанасці службы толькі мацней загартоўваюць волю і характар.
     – Вольга Пятроўна, якім вам уяўляецца сапраўдны оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку?
     – Гэта – спецыяліст сваёй справы, які павінен умець хутка прымаць дзейсныя рашэнні, быць чалавечным, уважлiвым да людзей і гатовым за кожнае сваё рашэнне несці адказнасць.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://artma.net.ua

www.chemtest.com.ua/

www.seotexts.com