«Беражы сваё сэрца»

Акцыю пад такой назвай правялі нядаўна работнікі райбальніцы. Прымеркавана яна была да Дня прафілактыкі хвароб сэрца, які будзе адзначацца 14 красавіка. Месцам правядзення акцыі абралі фае будынку райвыканкама. Кожны,  хто ў час акцыі аказаўся побач,  мог не толькі праверыць свой артэрыяльны ціск,  але і атрымаць кансультацыю ўрача-тэрапеўта Марыі Селівонік,  пазнаёміцца з цікавай ін­фарма­цыяй на стэндзе. А  яшчэ кожнаму ўручалі медработнікі брашуры і памяткі з важнымі па­ра­дамі, ка­рыс­нымі і для тых, хто сутыкнуўся ўжо з хваро­бамі сэрца, і для тых, хто пакуль з такімі праблема­мі не знаёмы, але нярэдка трапляе ў стрэсавыя сітуацыі, мае лішнюю вагу цела, не адмаўляецца ад шкодных звычак, вядзе пасіўны лад жыцця.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі “Беражы сваё сэрца”
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

here best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!