Хмельны юбілей: Маларыцкаму «Бізону» — 25 гадоў!

Беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства “Бізон” было створана 5 сакавіка 1993 года  Валерыем Антановічам. За 25 гадоў існавання яно прайшло шлях станаўлення, развіцця, а цяпер акрэпла і трывала стаіць на нагах, з’яўляючыся адным з буйных вытворцаў хмелю ў Беларусі.

Стваральнік «Бізона» Валерый Антановіч з працоўным калектывам. Фота з архіву СП «Бізон

 

З чэрвеня 2016 года, пасля смерці Валерыя Мікалаевіча, сумеснае прадпрыемства “Бізон” таварыства з абмежаванай адказнасцю па вырошчванні, вытворчасці і перапрацоўцы хмелю, узначаліў яго сын  Андрэй. Цяпер СП “Бізон” ТАА працягвае традыцыі, закладзеныя яшчэ В.М.Антановічам, працуе з некалькімі піваваранымі  заводамі краіны, пашырае кола партнёраў, шукае новыя рынкі збыту…

СП “Бізон” ТАА без перабольшвання – адна з візітовак Маларытчыны. Справы прадпрыемства і людзей, якія тут працуюць, натхняюць мясцовых паэтаў на напісанне вершаў. Напрыклад, Уладзімір Кучмінскі з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння прадпрыемства напісаў верш “Хмель”. Прапануем яго вашай увазе.

– Ой ты, хмель зялёны, ой ты, хмель кудлаты!

Дзе ж цяпер ты ўешся і дзе твая хата?

– Уюся я не ў лесе, уюся не за плотам.

Уюся на шпалеры, нацягнутай дротам,

У краі берасцейскім па-над рэчкай Рытай.

Стаў я тут тутэйшым, жыву ў Маларыце.

За мной даглядаюць, лечаць усе хваробы.

Умовы спрыяюць мне тут даспадобы.

Людзям працавітым тым – вялікі дзякуй!

Шчасця, дабрабыту і — мая падзяка.

 

   Мікалай НАВУМЧЫК.

 

 

 

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий