Мастерство Светланы Савчук из деревни Мельники Малоритского района и подарок Президенту

Карціна пад назвай “Мары здзяйсняюцца!” была створана на сцэне ў час адкрыцця Палаца гімнастыкі Святланай Саўчук і падарана гімнасткамі Прэзідэнту краіны.


         У Мінску прайшло ўра­­чыстае адкрыццё Палаца гімнастыкі (рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гім­нас­тыцы). Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця спартыўнага аб’екта, Па­лац гімнастыкі стаў сімвалічным падарункам для прадстаўніц гэтага віду спорту да надыхо­дзячага Міжнароднага дня жанчын. 
         Удзельнікі ўрачыстага адкрыцця Палаца гімнас­тыкі паглядзелі паказальныя выступленні бе­ларускіх грацый. На заканчэнне мерапрыемства гімнасткі падарылі кіраўніку дзяржавы кар­ціну «Мары здзяйсняюцца!». Прыемны той факт, што яна была створана ў час выканання аднаго з нумароў пры дапамозе залатога пылу нашай зямлячкай з вёскі Мельнікі  – мастачкай Святланай Саўчук. На карціне адлюстраваны новы спартыўны комплекс.
Святлана МАКСІМУК.
Фота з архіва
Святланы Саўчук.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.