Мудрость в каждом слове — проверьте себя!

 Кветнік духоўны

  • Калі вы сталі для кагосьці дрэнным, значыць шмат добрага было зроблена для гэтага чалавека.
  • Калі табе здрадзілі – гэта ўсё роўна, што рукі зламалі. Дараваць можна, але абняць ужо не атрымліваецца.
  • Дзе проста, там анёлаў са сто, а дзе мудрагеліста, там ніводнага. Дзе няма прастаты, там адна пустата.
  • Без любові жыць прасцей, але без яе няма сэнсу.
  • Хто саступае, той больш набывае.
  • Не трэба верыць прыкметам, і яны не будуць збывацца.
  • Як пражывеш, так і памрэш.
  • Знайдзі супакой у сваёй душы, усё астатняе само знойдзе цябе.
  • Толькі той заўсёды на вышыні, хто не апускаецца да нізасці.
  • На што патраціш сваё жыццё, тое і будзе яго сэнсам.
  • Ад зайздрасці людзі старэюць, ад крыўды – хварэюць, а ад кахання – маладзеюць.
  • Ведаеш кошт сабе? Ён роўны коль­касці людзей, якія не могуць жыць без твайго клопату.
  • Не трэба блізкіх пераконваць. Гэта бескарысна. Можаце і на галаве стаяць перад імі і нічога не дасягніце. Блізкіх трэба толькі любіць. Абсалютная любоў не мяняецца і працягваецца вечна.
  • Не дазваляйце сабе быць цікаўнымі ў тых выпадках, дзе гаворка ідзе пра справы, якія вас не тычацца.
  • Пусці дзяцей па волі – сам будзеш у няволі.
  • Сваім розумам жыві, а добрай парадай не пагарджай.
  • Разбурыць заўсёды лягчэй, чым пабудаваць. Пакрыўдзіць – прасцей, чым дараваць. І хлусіць заўсёды зручней, чым паверыць, а адштурхнуць нашмат прасцей, чым любіць.
  • Сапраўдная дружба як брыльянт: сустракаецца рэдка, каштуе дорага, а падробак вельмі шмат.
  • Шчасце ахвотней заходзіць у той дом, дзе заўсёды пануе добры настрой.

     •   Захочаш – знойдзеш час, не захочаш – знойдзеш прычыну.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!