Школа актыву ад Наталлі Асіпук

Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі, стала пераможцам абласнога дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурсу на лепшую мадэль вучнёўскага самакіравання “Мастацтва цікава жыць” у намінацыі “Школа актыву вучнёўскага самакіравання”.

Наталля Андрэеўна ўзнагароджана Дыпломам І ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а падчас семінару ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі яна прэзентавала свой вопыт работы, правёўшы майстар- клас “Навучанне арганізатарскім тэхнікам актыву вучнёўскага самакіравання”.

−У раённай гімназіі не адзін ужо год дзейнічае вучнёўскае самакіраванне “Гімназічны парламент”, − расказвае Наталля. – У яго склад уваходзяць вучні 5-11 класаў, якія складаюць малы (вучні 5-7 класаў)  і вялікі савет (вучні 8-11 класаў). Таксама існуюць пастаянныя органы  самакіравання – міністэрствы. Вучнёўскае самакіраванне вызначае асноўныя накірункі дзейнасці. Асаблівае месца ў планаванні адводзіцца калектыўна-творчым справам.

    Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


оборудование для автоматического полива

apach.com.ua

apach.com.ua