“На вайне быў салдатам, а лячыўся, як генерал”

Мінула зусім мала часу з таго моманту, як пасля рамонту было адкрыта тэрапеўтычнае аддзяленне райбальніцы. Першыя пацыенты прайшлі поўны курс лячэння і ўжо выпісаліся дадому. Кажуць, што ў аддзяленні створаны цудоўныя ўмовы для знаходжання тых, хто вырашыў паправіць сваё здароўе. Ці так гэта?
— Так, — з ходу пацвярджае, усміхаючыся, Мікалай Наўрось, — камфортна тут, як на курорце якім. Якое абслугоўванне, якая ўвага да хворых! Гэта трэба бачыць! На кожным кроку адчуваецца клопат і павага да любога пацыента з боку ўсіх, хто тут працуе. Пансіянат еўрапейскага, можна сказаць, узроўню. Гэтаму адпавядае ўсё. Ды і абыходжанне персаналу з хворымі далікатнае, тактоўнае. Лечаць тут і медыкаментамі, і словам. Абслугоўванне па вышэйшаму разраду.
— Я таксама ўражаны шчырым стаўленнем да хворага, — кажа Васіль Куц. – На  апошняй вайне давялося быць звычайным салдатам, а лячыўся тут, як сапраўдны генерал. Быццам бы трапіў у казку. Цёплыя і даверлівыя адносіны былі на працягу ўсяго часу майго знаходжання тут. Хворы, праходзячы курс лячэння, не мае патрэбы ні ў чым. Атмасфера створана самая спрыяльная для знаходжання ў стацыянары.
— Тут рай для хворага, — пераконвае Іван Серада. – У аддзяленні я зусім мала часу, але паспеў зрабіць вывад, што і палата выдатная, і абслугоўванне на 100 балаў. Я з Замшан, напэўна, першы, хто ў такіх умовах паляпшае стан здароўя. Для нас нават сняданак, абед і вячэру санітарка-буфетчыца прыносіць у палату. За знаходжанне тут не плацім ні рубля. Радуе і тое, што ёсць усе патрэбныя медыкаменты для лячэння.
Падабаецца ў аддзяленні і Мікалаю Алесіюку, які выказаў падзяку кіраўніцтву Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы за цудоўныя ўмовы, створаныя для паляпшэння стану здароўя.
— Кажуць, што мы, пенсіянеры, нікому не патрэбны, — здзіўляецца Мікалай Сцяпанавіч, — што нас не хочуць, як належыць, лячыць, не кладуць у стацыянар. Няпраўда гэта. З уласнага вопыту скажу: у Маларыце дбаюць і клапоцяцца пра тых, хто даўно на заслужаным адпачынку.
— У нас такая завядзёнка існуе, — гаворыць Таццяна Мігалевіч, старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення, — што для хворага з першай хвіліны знахо­джання  імкнемся стварыць самыя спрыяльныя ўмовы. Чалавеку, асабліва сталага ўзросту, гэта проста неабходна. Ды і лячэнне тады больш эфектыўнае. А заслуга ў гэтым ўсяго нашага невялікага калектыву.
Між іншым, сёння ў аддзяленні налічваецца 15 палат, якія разлічаны на 53 чалавекі. Адна з іх – для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і інвалідаў на 2 месцы. У ёй ёсць свой санвузел, ванна, халадзільнік, радыёкропка. Яшчэ адна – павышанай камфортнасці на аднаго чалавека. Тут у наяўнасці санвузел, душавая кабіна, халадзільнік, тэлевізар, радыёкропка. У аддзяленні ёсць і 3 палаты на 2 чалавекі. Агульныя палаты разлічаны на 3-4 чалавекі. Акрамя таго, усё аддзяленне абсталявана сучаснай вентыляцыяй і бактэрыяцыднымі лямпамі.
У аддзяленні працуе 28 чалавек, з іх – 13 медсясцёр і 13 санітарак. Загадвае ім Аляксандр Мартынюк, штатным з’яўляецца ўрач Вольга Сусікава, сумяшчальнікамі – урачы Віктар Дараневіч і Уладзімір Ялкоўскі. Аддзяленне практычна заўжды запоўнена на 100%. Тэрміны знахо­джання тут залежаць ад назначанага лячэння і працякання хваробы. Аднак найчасцей ён складае ў асноўным да 10 дзён. Згодна са статыстыкай, часцей за ўсё сваё здароўе папраўляюць людзі сталага ўзросту.
— Таццяна Мікалаеўна, у палатах-паўлюксах і павышанай камфортнасці можа лячыцца любы?
— Так. Для нас усе хворыя аднолькавыя, перавагу нікому не аддаем.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вольга Сусікава, тэрапеўт аддзялення, вядзе абход пацыентаў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


velotime.com.ua

http://steroid-pharm.com

Узнайте про популярный портал на тематику грузчики exstraeconom.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!